Адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі з дырэктарам аддзела Дзярждэпартамэнта ЗША ў адносінах з Украінай, Малдовай і Беларусьсю Бакстэрам Хантам. У ёй прынялі ўдзел Аляксандар Дабравольскі, Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Сяргей Калякін.
Дабравольскі: «Падчас сустрэчы гутарка ішла пра адносіны паміж Беларусьсю і Злучанымі Штатамі, пэрспэктывы разьвіцьця гэтых адносін і пра сытуацыю ў Беларусі. Прадстаўнікі беларускага боку пагадзіліся, што трохкрокавая стратэгія зьяўляецца найбольш дзейсным інструмэнтам паляпшэньня гэтых адносін і найбольш эфэктыўнай для Беларусі.
Першы крок гэтай стратэгіі — вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітвязьняў, другі — правядзеньне выбараў па стандартах АБСЭ, прычым ня толькі парлямэнцкіх, але і ўсіх астатніх. І трэці — дапамога з боку ЗША, Эўропы ды іншых цывілізаваных краін Беларусі ў вырашэньні найбольш вострых пытанняў, у прыватнасьці эканамічных.
Я думаю, што гэтая еднасць — вельмі важная рэч. Яна выклікала разуменьне».
Па словах спадара Дабравольскага, гэтаксама гаворка ішла пра тое, як можа разьвівацца сытуацыя пасьля зьменаў у Беларусі, як забясьпечыць, каб людзі атрымалі права выбару. Беларускія ўдзельнікі заявілі, што рашэньне пра ўдзел у выбарах апазыцыя будзе прымаць разам, і пазыцыя будзе залежаць ад таго, ці будуць удзельнічаць у гэтым прадстаўнікі розных палітычных сіл, ці будуць выбары сапраўды свабоднымі і справядлівымі і ці зьменіцца ўрэшце выбарчае заканадаўства.
Палітык выказаў меркаваньне, што існуе адзіная пазыцыя дэмакратычных сіл па трохкрокавай стратэгіі і разуменьне гэтай пазыцыі Злучанымі Штатамі.

Першы крок гэтай стратэгіі — вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітвязьняў.