Разьвітаньне з Русланам Салеем

Разьвітаньне з капітанам хакейнай зборнай Беларусі Русланам Салеем, які загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, адбылося 10 верасьня на арэне хакейнага клюбу "Юнацтва-Менск" у парку Горкага.

Хакейная арэна "Юнацтва-Менск" разьвітваецца са сваім выхаванцам

Чарга тых, хто прыйшоў разьвітацца са славутым хакеістам, расьцягнулася на некалькі сотняў мэтраў


Бацькі Руслана Салея

Сваякі хакеіста ня стрымліваюць сьлёз


Юны заўзятар Руслана Салея


Руслан Салей усё жыцьцё гуляў пад нумарам 24



Маці з партрэтам сына


Сябра Руслана Салея трэнэр менскага "Юнацтва" Міхаіл Захараў

Бацька Руслана Салея

Сваякі Руслана Салея



Руслана Салея пахавалі на Ўсходніх могілках.

На пахаваньне капітана зборнай Беларусі прыехалі яго шматлікія партнэры па нацыянальнай зборнай – Аляксей Калюжны, Віктар Касьцючонак. Міхаіл Грабоўскі і іншыя гульцы.

На борце самалёта «Як-42», якім каманда ляцела ў Менск на сустрэчу зь мясцовым «Дынама», апроч расейцаў ды замежных легіянэраў «Лякаматыву», былі і тры беларусы — народжаныя ў Менску Руслан Салей і Мікалай Крываносаў, а таксама Сяргей Астапчук з Наваполацку.

Пахаваньне Сяргея Астапчука і Мікалая Крываносава пройдзе 11 верасьня. Крываносаў будзе пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску, Астапчук – на могілках у Калодзішчах.