7 верасьня амбасада Рэспублікі Польшча ў Менску прэзэнтавала міжнародную культурную праграму, якая пройдзе пад эгідай сёлетняга польскага старшынства ў Эўразьвязе. Маштабны праект, які ахопіць дзесяць сталіцаў краінаў сьвету, быў прадстаўлены на адмысловым брыфінгу ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.
Польшча — першая краіна, якая арганізавала такую маштабную праграму на час свайго старшынства ў Эўразьвязе: чатырыста імпрэзаў за сто дзён ад Ванкувэра да Пэкіну. Для Беларусі — адмысловая афіша, зазначыў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.
«Я думаю, што тут, у Менску, вы крыху па-іншаму ўспрымаеце польскую культуру, чым людзі ў Пэкіне, які таксама зьяўляецца культурнай сталіцай праграмы. Я б сказаў, што для вас польская культура — гэта частка сямейнай культуры. У нас агульная традыцыя, агульная гісторыя. Доўгі час гэтая агульная традыцыя і агульная гісторыя паказваліся крыху скажона, і я спадзяюся, што цяпер мы будзем паказваць так, як трэба».
У Беларусі міжнародная польская культурная праграма распачынаецца 8 верасьня літаратурным форумам «Вялікае Княства Паэзіі». У ягоных межах будзе прэзэнтаваная аўдыёкніга аднаго з чатырох польскіх нобэлеўскіх ляўрэатаў па літаратуры — Чэслава Мілаша. На беларускую мову яго творы пераклаў Андрэй Хадановіч. 13 верасьня ў Белдзяржфілярмоніі будзе гучаць музыка Караля Шыманоўскага, другога пасьля Фрэдэрыка Шапэна вялікага польскага кампазытара.
Далей — авангардны пэрформанс тэатру «Бюро падарожжаў» па творах слыннага фантаста Станіслава Лема і сем сучасных польскіх спэктакляў, што мелі найбольшы посьпех у сьвеце, канцэрты самых выбітных джазавых, сакральных і фольк-мадэрных гуртоў, больш за дзясятак новых кінафільмаў і творчыя майстэрні па сучасным рамястве, выстава Фэрдынанда Рушчыца і фэст графічнага дызайну…
Праграма называецца «I, culture». «Я, культура» — два словы, разьдзеленыя коскай, маюць на мэце перадаць гледачам пачуцьцё тоеснасьці з носьбітамі і стваральнікамі культуры. Гэта набывае асаблівае значэньне ў эпоху глябалізацыі, у якой гінуць закрытыя ідэі і творы, квітнеюць жа тыя, якія не баяцца канкураваць зь іншымі, зазначыў кінарэжысэр Кшыштаф Занусі, якога Польшча лічыць амбасадарам сваёй культуры ў сьвеце.
«Я вельмі рады, што дзякуючы старшынёўству Польшчы ў Эўразьвязе мы можам крыху пахваліцца нашай культурай у суседзяў і не суседзяў, і ў Пэкіне, і ў Амэрыцы, і атрымаць імпульс ад тых, з кім мы будзем сутыкацца. Так што я думаю, што гэта заўсёды ўзаемны абмен, і спадзяюся, што гэта і вам, і нам будзе карысна».