Суд над Мікітам Ліхавідам перанесены на 29 сакавіка

Мікіта Ліхавід

Судовы працэс над Мікітам Ліхавідам перанесены на 29 сакавіка. У адвакаткі Ліхавіда Дар'і Ліпкінай захварэла дзіця, таму яна не змагла прысутнічаць на працэсе. Мікіце прапаноўвалі дзяжурнага адваката, але ён адмовіўся ад яго паслугаў.

Мікіце Ліхавіду дадзена 72 гадзіны для пошукаў іншага адваката, але ён выказаў жаданьне, каб яго і далей абараняла Дар'я Ліпкіна.

Суды над Ліхавідам, Дашкевічам і Лобавым. Дзень першы
Суды над Ліхавідам, Дашкевічам і Лобавым. Дзень другі
СУДЫ ЗА ПЛОШЧУ
ПАРТРЭТ НА ФОНЕ КРАТАЎ. ПРЭМ’ЕРА РУБРЫКІ


Ліхавіду высунулі абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Паводле зьвестак, у сьледзтва ёсьць відэа з удзелам Мікіты Ліхавіда ў падзеях каля ўваходу ў Дом ураду.