Кіраўнікі непрызнаных рэспублік Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Сяргей Багапш і Эдуард Какойты ў ліку самых першых павіншавалі Аляксандра Лукашэнку зь пераабраньнем на чацьверты тэрмін. Яны спадзяюцца, што цяпер Беларусь прызнае сувэрэнітэт і незалежнасьць гэтых самаабвешчаных рэспублік.
Лідэр Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты сказаў журналістам, што ўжо накіраваў віншавальную тэлеграму Аляксандру Лукашэнку. Ён не абмежаваўся толькі заявай пра тое, што дачыненьні паміж Цхінвалі і Менскам і пасьля беларускіх выбараў будуць разьвівацца пасьпяхова. Какойты выказаў спадзяваньне, што беларускі кіраўнік нарэшце зробіць галоўнае, а менавіта — у бліжэйшы час прызнае незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі.
Сяргей Багапш, прэзыдэнт Абхазіі, спадзяецца на гэткі самы варыянт. І ён накіраваў віншавальную тэлеграму, чакаючы афіцыйнага прызнаньня незалежнасьці і сувэрэнітэту.
Такія спадзяваньні цяпер ужо маюць пад сабою пэўную глебу, лічыць беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў:
"Я не выключаю, што гэта прызнаньне было адной з умоваў апошніх маскоўскіх дамоўленасьцяў Мядзьведзева і Лукашэнкі. І таму такое можа здарыцца. Тут яшчэ многае будзе залежыць ад рэакцыі Эўропы і ЗША. Першыя заявы мы ўжо бачылі. Але тут важна, наколькі гэта ўсё будзе ў рэальных захадах. І калі рэакцыя будзе вельмі жорсткай, дык нельга выключаць, што прызнаньне адбудзецца".
Андрэй Фёдараў кажа, што, зь іншага боку, існуе адзін фактар, які можа стрымаць прызнаньне:
"Тут ёсьць і “супраць”. Гэта ж ня толькі меркаваньні Захаду трэба ўлічваць. Бо калі прызнаваць сувэрэнітэт Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, то можна чакаць, што яны далей і ў Саюзную дзяржаву папросяцца. Але ў цэлым верагоднасьць падвысілася".
Аляксандар Лукашэнка зьбіраўся афіцыйна пагадзіцца з сувэрэнітэтам дзьвюх рэспублік яшчэ мінулай восеньню. Аднак дагэтуль прызнаньне так і не адбылося. Спэцыяльная дэлегацыя Нацыянальнага сходу езьдзіла для вывучэньня гэтага пытаньня ў Батумі, Цхінвалі, Тбілісі, сустракалася з дэпутатамі расейскай Дзяржаўнай думы. Але пакуль усё замарожана.
Сёньня — апошні дзень працы Палаты прадстаўнікоў. І калі дэпутаты не разгледзяць гэтага пытаньня, то яны змогуць вярнуцца да яго толькі 2 красавіка наступнага году. Да гэтага тэрміну пленарных пасяджэньняў, паводле заканадаўства, не прадугледжана.
А што тычыцца віншаваньняў Аляксандра Лукашэнкі зь перамогай на чарговых выбарах, то разам зь Сяргеем Багапшам і Эдуардам Какойты ў сьпіс самых першых "віншавальнікаў" увайшлі Нурсултан Назарбаеў, Уга Чавэс, Ільхам Аліеў, Міхаіл Саакашвілі і Махмуд Ахмадзінэжад. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абмежаваўся заявай, што выбары ў Беларусі — унутраная справа беларусаў. Аднак ніякіх віншаваньняў свайму беларускаму калегу не дасылаў.
А вось улады Польшчы беларускія выбары асудзілі, асабліва што да неапраўданага ўжываньня сілы ў адносінах да мірных людзей. Гэтаксама МЗС Украіны, ня гледзячы на ўчорашнія віншаваньні Лукашэнку з боку Віктара Януковіча, назвала захады супраць удзельнікаў акцыі 19 сьнежня занадта жорсткімі.