Чацьвёрты Ўсебеларускі народны сход праходзіць ў Менску 6-7 сьнежня. Больш за тры гадзіны цягнуўся выступ кіраўніка Беларусі А.Лукашэнкі. Ён нагадваў перадвыбарчы і быў перанасычаны абяцаньнямі.
Колькасьць удзельнікаў сходу - 2 500 чалавек.
Сход трансьлюецца па ўсіх дзяржаўных тэлеканалах, а таксама па беларускім радыё.
"Той, хто марыць пра рэвалюцыю, павінен супакоіцца".
"Ніякіх люстрацый і турмаў ня будзе".
"У сфэры мэтазгоднасьці сьмяротнага пакараньня будзем арыентавацца на думкі людзей. У нас прайшоў рэфэрэндум, і я не магу пайсьці супраць народу. Пакрытыкуйце амэрыканцаў, кітайцаў. Пацярпіце, мы не людажэры тут. Дай Бог, каб прэзыдэнты ў Эўропе так любілі свой народ, як я яго люблю. Спакойна мы вырашым і гэту праблему".
"Вытрымаю і астатнія два тыдні, не крытыкуючы сваіх апанэнтаў. Краіну вы не атрымаеце, мы не дамо вам яе разьдзерці".
"У нас няма ніякіх меншасьцяў – ні сэксуальных, ні нацыянальных. Гэта нашы людзі".
"Спэкуляцыі і бязвоблачныя абяцаньні. Вас 9 чалавек, скажыце, адкуль вы возьмеце? Аплявалі тэлебачаньне, вядоўцаў, і што ў выніку? Трэба раней было зрабіць выбары і паказаць, хто яны".
"Гэта былі не вядучыя тэледэбатаў. Яны паводзілі сябе ў студыі так, быццам бы мы прыйшлі да іх у хату ў госьці. Таму хлопцам проста трэба вывучыць, як праводзяцца сапраўдныя дэбаты. А то яны вялі размову, якая ну ніякім чынам не выглядала на дэбаты. Такім чынам, першая наша размова ў фармаце дэбатаў не адбылася.
Ну, а наша "хлусьня", як называюць нашы праграмы, -- яна яскрава выяўляецца, калі ёсьць дыялёг. Тады адразу ў вочы апанэнт можа сказаць: вось гэта хлусьня, невыканальныя абяцаньні.
А калі, да прыкладу, тая ж Расея робіць фільмы, якія абражаюць Беларусь і ўлады Беларусі, а няма ніякай рэакцыі; калі кандыдаты кажуць, што трэба рабіць інакш, таму што ўлада бяздарная — і акрамя таго, што "дурні" ды абразы, нічога не гучыць у адказ, — гэта азначае, што ва ўлады няма ніякіх аргумэнтаў. Улада, па сутнасьці, расьпісваецца ў сваёй палітычнай імпатэнцыі".
"Я ні ў якую партыю не пайду, я яшчэ з той не выходзіў. Партбілет ляжыць. Але той партыі, якая была, ужо ня будзе".
"Ніякай гвалтоўнай беларусізацыі ня будзе".
"Бізнэсоўцы ЗША гатовыя інвэставаць у Беларусь. Аднабаковыя санкцыі - гэта няправільны інструмэнт і павінен сысьці ў мінулае".
"Варожыя сілы ў Расеі пачалі пісаць, што гэта нявыгадна -- везьці нафту з Вэнэсуэлы. Гэта рэнтабэльная нафта. Гэта ня ўкол традыцыйнаму пастаўшчыку. Нам яе не далі. Мы выйшлі на 100%-ю загрузку НПЗ. Гэта навука ўсім, хто з пазыцыі сілы спрабуе размаўляць зь Беларусьсю".
"Мы зазямляліся на зямлі Вэнэсуэлы".
"На стагодзьдзі стасункі з Расеяй не сапсаваныя. На саміце АБСЭ я бачыў, як расеец і беларус гатовыя абараняць адзін аднаго".
"Мы будзем сьвята выконваць свой доўг перад Расеяй. Тое, што яны рабілі апошнім часам, – гэта ўсплёск эмоцый. З Расеяй рваць ні ў якім разе нельга. Мы ад аднаго кораня. Можа, Пуцін і мае рацыю, што сваякі на адной кухні таксама сварацца. Нікуды Беларусь я не павяду, як вядомы чалавек па пустыні".
"У Расеі пачалося асэнсаваньне таго, што яны зрабілі, некаторыя галовы астылі. Бесгаспадарнай Беларусь не застанецца. Гэта ласы кавалак. Яна не застанецца белай плямай, бананавай краінай. Абавязкова нехта прапануе падтрымку".
"Працаваць з ЭЗ -- не азначае адыход ад Расеі. І тое, што кажу спачатку пра ЭЗ, а потым пра Расею, -- пасол, не шукайце тут нічога. Калі нас пляснулі па галаве і закрылі рынак, то мы павінны падзякаваць ЭЗ, што яны так не зрабілі. І мы цяпер у ЭЗ прадаём больш".
"Расея -- наш натуральны саюзьнік. Нельга гробіць саюзны праект. Цяпер Расея выбудоўвае новую мадэль узаемадзеяньня".
"Ня можам сьлепа ісьці па рэкамэндацыях Захаду і Ўсходу. Ні ў якім разе мы не прахадны двор. Мы не ідзем ні на Ўсход, ні на Захад. Фармаваньне пояса добрасуседзтва. Роўная набліжанасьць да Захаду і Ўсходу. Палітычная дывэрсыфікацыя".
"У зьнешняй палітыцы вельмі важна дакладна расставіць прыярытэты. А тое, што сёньня казаў дзейны кіраўнік дзяржавы, — у гэтым ніякіх прыярытэтаў няма. Гэта — спроба супрацоўніцтва з усімі, якая пры гэтым вельмі часта ўзаемна выключае іншае супрацоўніцтва. Як, напрыклад, вайсковае супрацоўніцтва з Кітаем выключае вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй на глыбокім узроўні. Таксама як стасункі з Эўрапейскім Зьвязам адназначна патрабуюць спыненьня праекту саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі".
"Прыватная ўласнасьць на зямлю не забаронена. У бліжэйшыя два гады правядзем прыватызацыю некаторых земляў, але тым, хто давёў сваю здатнасьць. Але не для гандлю зямлёй".
"Я забараніў гробіць савецкія рэцэпты па каўбасе, малаку, і мы атрымалі добрыя прадукты".
"Мы ўжо баімся перадаваць сельскую гаспадарку ў рукі замежных інвэстараў, спрабую стрымліваць".
"Павялічыць за пяцігодку экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі да 7 мільярдаў даляраў. Гэта столькі даюць калійныя ўгнаеньні".
"Мяне турбуе, што адбылося ў Маскве і Расеі. У Падмаскоўе сьцягнулі палову Расеі. Каго там толькі няма! Трэба скараціць колькасьць узьвядзеньня жыльля ў Менску, каб у ім было 1 мільён 900 тысяч - 2 мільёны чалавек, больш ня трэба".
"Усе аграгарадкі будуць маленькімі вясковымі гарадамі".
"Сыстэма такая, што цяжка кваліфікаваць, наўмысна парушыў заканадаўства ці не. Падатковая сыстэма такая, што бізнэсоўцу трэба на мільярд трымаць бухгальтэра. Завершым зьмену падатковай сыстэмы і наблізім яе да разьвітых краін".
"Пакінуць толькі 7 асноўных падаткаў, 11 дэклярацый замест 30-ці. Дайце людзям спакойна працаваць і зарабляць".
"У новай пяцігодцы неабходна канчаткова ўдасканаліць кантрольную дзейнасьць. Ня скоўваць дзейнасьць прадпрыемстваў.Тут карысны досьвед Кітаю. Не гатовы сказаць, што будзе зроблена ў бліжэйшыя гады, але будуць кардынальныя зьмены. Не скарацілася колькасьць праверак. Ломаць сказаў, што мы не правяраем, а робім маніторынг. Усялякія маніторынгі і праверкі прывядзем да адной роўніцы. Зянон Кузьміч -- народны чалавек, але трэба прынцыпова паглядзець на сваю сыстэму. Ісьці толькі туды, дзе ёсьць праца. На праверках страчваем больш".
"Гэтыя размовы Лукашэнкі пра навядзеньне парадку ў падатковай сыстэме ідуць ужо цягам 16 гадоў. Увесь сьвет плаціць падаткі з прыбытку (акрамя экалягічнага падатку, падатку на зямлю). Ня 7 падаткаў, як ён зараз кажа, а адзін павінен быць. Але для таго каб яго разьлічыць, павінны быць ня толькі сучасныя ЭВМ альбо бухгальтар зь дзьвюма вышэйшымі адукацыямі — над гэтым усім заўсёды стаіць фіскальны мэтад падатковай інспэкцыі, якая заўсёды знойдзе памылку. Таму што гэта ўзгадняецца ня толькі законам, а яшчэ дзясяткам інструкцый, якія часьцяком падвойнага разуменьня. Трэба зрабіць так, як ва ўсім сьвеце — падатак з прыбытку.
Чаго ён пра гэта кажа ўголас? Калі ён прызнае свае памылкі, так і скажы. Альбо ён праводзіць нараду і дае ўказаньні чыноўнікам? Як разумець ягоныя заявы? Ён канстатуе, што бардак у нас у гэтай сфэры? Ён толькі зараз гэта ўбачыў? Альбо таму, што яму зараз гэта напісалі?
Якія спрашчэньні ён ні абяцаў бы, сюды сур'ёзны інвэстар ня прыйдзе, пакуль ня будзе Закону. Не дэкрэтаў ленінскіх, а Закону, які б рэглямэнтаваў падаткаабкладаньне. А пакуль гэта толькі дэклярацыя".
"Прадпрыемствы хочуць узяць за бясплатна. У нас любое прадпрыемства можа быць прыватызавана, а ня 300".
"У дырэктыву ўключым усе вашы патрабаваньні. Але дзяржаву трэба падтрымліваць, а не спрабаваць нешта зь яе выцягнуць. Наша краіна бярэ курс на прыватнадзяржаўнае партнэрства".
"Маці руская, бацька беларус – лепш не прыдумаеш".
"У нас нармальныя умовы для рэгістрацыі і дзейнасьці прадпрыемстваў. Вы, бізнэсоўцы, у нас ня самыя бедныя. Ніхто вас нахіляць ня будзе".
"Лібэралізацыя. Канкурэнцыя там, дзе магчыма. Увайсьці па вядзеньні бізнэсу ў трыццатку краін".
"Толькі той, хто моцны, хадзіў з горда паднятай галавой на саміце АБСЭ.
Калі мы хочам быць нацыяй, народам, мы павінны абараняць нашу дзяржаву. Нас павінны паважаць і за зробленае казаць дзякуй. І тады ўсё атрымаецца з Расеяй".
"Мядзьведзеў ні слова не сказаў пра саюзную дзяржаву. Нам падкідаюць ідэю эўразійскага саюзу. Дык мы ж у саюзнай дзяржаве на паўдарозе, а тут ужо новае ўтварэньне".
"Крызісаў ня будзе. Дзяржава гарантавала захаванасьць укладаў".
"Выбары трэба разглядаць праз прызму выжывальнасьці".
"Мы гатовыя купіць, а мы ня можам купіць, і таму я пазычаў. У Расеі, Кітаі -- не на праяданьне, а на тое, каб купіць новыя тэхналёгіі. Нам трэба ствараць эканоміку бясьпекі, калі ў нас будзе свая сыравіна. Ці гэта нармальна, калі пад новы год кірэчымся ў Маскве, выпрошваючы лыжку дзёгцю, барэль нафты? Не таму, што Расея дрэнная...Вы гарыце, у нас душа баліць, і мы гатовыя дапамагчы. Ненармальна, калі за пяцігодку ў 4 разы павысілася цана на газ. Увялі абмежавальныя меры на пастаўкі нашай прадукцыі -- вы ўдарылі ня нас, а сябе. Вы сечыце нас, вы сечыце гэтых людзей. Інакш мы не заробім грошы, каб вам заплаціць за газ. Пытаньне не ў асабістым, а толькі ў эканоміцы. Я гатовы цярпець бруд дзеля краіны. Але не магу пагадзіцца, калі пад Новы год падвойваюць цэны. Не было проста супрацоўнічаць з новай Расеяй. Мы не пацерпім, каб нас піналі, штурхалі, білі ў морду. Я буду змагацца за краіну, чаго б мне ні каштавала.
Калі мы едзем у Вэнэсуэлу -- не таму, каб укалоць Расею, прынізіць. У нас выхаду няма. Беларусь, кажуць, ненадзейны партнэр. Мы маем права шукаць альтэрнатыву – знайшлі па нафце, знойдзем па газе. Мы не нахлебнікі і ні ў кога нічога прасіць ня будзем. На калені ня сталі, ня рухнулі, у зямлянкі не папаўзьлі. Тут на заходніх рубяжах будзем надзейнай апорай расейцаў".
"Саюзная дзяржава — гэта, мякка кажучы, эканамічна стратнае ўтварэньне для нашай краіны, для Беларусі. Проста тыя грошы, якія выдаткоўваюцца Беларусьсю ў бюджэт саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, — раскрадаюцца. Гэта, зноў жа, яшчэ мякка сказана. За іх будуюцца шыкоўныя катэджы чыноўнікаў гэтай саюзнай дзяржавы на Рублёўцы. Такіх фактаў шмат. На праграмы саюзнай дзяржавы выдаткоўваюцца шалёныя грошы. Але ніхто ня чуў пра выкананьне гэтых праграм. Ніхто ня чуў пра справаздачы па гэтых праграмах. Ну і плюс — утрыманьне чыноўнікаў саюзнай дзяржавы на чале з Барадзіным, офісаў, шыкоўных службовых машын. Навошта нам гэта ўсё? Мядзьведзеў гэта разумее і таму наагул не надае гэтай саюзнай дзяржаве ўвагі. Нават рэвізійная інспэкцыя — Падліковая палата Расейскай Фэдэрацыі была шакаваная, калі праверыла выкарыстаньне сродкаў. За 10 гадоў існаваньня саюзнай дзяржавы да гэтай пары не падпісаныя дакумэнты па кантролі выдаткоўваньня фінансавых сродкаў. Нават расейскія чыноўнікі Міністэрства фінансаў ужо за галаву бяруцца".
"Парадак і дысцыпліна. Эканомія і ашчаднасьць. Трэба заканчваць з ручным кіраваньнем".
"Вядуцца перамовы па АЭС з рознымі патэнцыйнымі партнэрамі, і асноўныя ўмовы - гарантыя бясьпекі і захаваньне інтарэсаў краіны".
"Будзе створаны біятэхналягічны сэктар эканомікі... Гэта не манілаўшчына".
"Вялікія пэрспэктывы Парку высокіх тэхналёгій. Асвоім хоць адзін працэнт таго, што робяць разумныя, яйкагаловыя людзі".
"За мяжой шыюць прыгожа, што нам перашкаджае?"
"Наводзілі парадак з драўнінай, і пасьпяхова. Трэба прайсьціся і па іншай сыравіне".
"Асваеньне рэсурсаў. Прадставіць карту асваеньня нетраў, а таксама нетраў за мяжой. З Расеі адказу няма, даводзіцца ехаць за Атлянтыку".
"Павялічыць уласную здабычу вуглевадароднай сыравіны".
"Наладзіць поўнамаштабны, сэлекцыйны адбор адкідаў".
"Выходзім на цэлы шлейф імпартазамяшчальнай прадукцыі".
"Сынтэтычныя мыйныя сродкі, якія мы самі вырабляем, увозім на 100 мільёнаў даляраў. Мабыць, памятаем, што адной з прычынаў распаду Савецкага Саюзу былі гэтыя мыйныя сродкі. Так перастрахаваліся, што самі прадукуем і яшчэ на 100 мільёнаў увозім".
"Імпартазамяшчэньне: увозім лядоўні і тэлевізары на 50 мільёнаў даляраў, на 100 мільёнаў даляраў сынтэтычныя мыйныя рэчы, на 200 мільёнаў абутку...Мы ў стане вырабляць самі і лепш за імпартнае".
"Павінны выйсьці на станоўчае сальда. Адмоўнае сальда - люстэрка праблем нашай эканомікі. Стаім на парозе новай эканамічнай палітыкі. Паступовая зьмена аблічча эканомікі".
"Мэдычная бясьпека: наша фармацэтыўка адстала, патрэбны прарыў, новыя разумныя лекі. На 400 мільёнаў даляраў увозіцца лекаў у краіну. Патрэбны рашучыя захады. Частка айчынных прэпаратаў павінна скласьці 50%".
"Энэргетычная бясьпека: больш за 30% энэргіі з уласных крыніц, астатнія 70% дывэрсыфікаваць".
"Беларусь павінна быць краінай вялікіх магчымасьцяў".
"Спынены ўцёкі розумаў з краіны".
"Выпрацаваць праграму прадпрымальніцтва ў моладзевым асяродзьдзі".
"Абяцаю рост ВУП 162-168%".
"Фармалізм, бяздушша да чалавека будзе спыняцца".
"Бескампрамісная барацьба з карупцыяй".
"Іпатэка на жытло ўводзіцца ад 2011 году".
"Беларусь павінна быць краінай, дзе хочацца жыць. Прыярытэт дзяржаўнай палітыкі - жыльлёвае будаўніцтва. Канчаткова вырашым пытаньні даступнасьці жыльля. 42 мільёны квадратных мэтраў жыльля за пяцігодку. Даступнасьць, будаўніцтва за кошт уласных сродкаў. Пашырыцца інстытут ільготнага крэдытаваньня".
"Абяцаю цьвёрда: і ў сельскай гаспадарцы і прамысловасьці размовы аб заробках будуць зьнятыя поўнасьцю. Ніхто даваць ня будзе, а дапаможам, як гэта зрабіць".
"Узровень беспрацоўя ў Беларусі менш за 1%, што меней, чым у разьвітых краінах".
"У Беларусі не дапусьцілі масавых скарачэньняў працоўных".
"Шальных ільгот ня будзе, нельга пладзіць утрыманскія настроі"
"Ільготы – вакол гэтай тэмы багата спэкуляцый. Раскошы раздаваць ільготы направа і налева ня могуць дазволіць любыя краіны, гэта ненармальна. Гэта глеба для злоўжываньняў і карупцыі. Захавалі ільготы для вэтэранаў вайны. Кожны чалавек можа разьлічваць на дапамогу, калі мае патрэбу. Ільготны праезд школьнікаў – з гэтым трэба пагадзіцца. Цягам тыдня ўрад павінен унесьці прапановы. Дзяцей трэба падтрымліваць. У Менску гэта ўжо вырашана".
"Беларуская ўлада — банкрут. Лукашэнка нават ня здолее выканаць гэтае абяцаньне і вярнуць ільготы на праезд. І ўсё, што ён заяўляе, пры ягонай мадэлі эканомікі неабгрунтавана.
А ільготы трэба вярнуць, таму што ўлада абакрала беларускіх людзей".
"На эўрапейскі ўзровень будзем арыентавацца і ў будучыні".
"Дзяржава будзе аказваць дапамогу тым, хто мае патрэбу".
"Забясьпечылі рост пэнсій у сярэднім у паўтары раза. За наступныя пяць гадоў мінімальная пэнсія будзе прывязана да пражытковага мінімуму пэнсіянэраў і будзе расьці, як заробак.
"У нас няма моцнага сацыяльнага расслаеньня".
"Насельніцтва аплачвае менш за 30% камунальных паслуг, 40% праезду ў транспарце. Я прапанаваў усё зрабіць, як на Захадзе -- даць 2 тысячы даляраў заробку і 100% аплату іншых паслуг -- але ж вы гэтага ня хочаце".
"Ці мільёны на вуліцу, ці больш-менш прымальны заробак. Мы прынялі другое".
"Да канца гэтага году выходзім на сярэдні заробак у 500 даляраў. Сярэдні -- не азначае ўва ўсіх. Павінны наблізіць за 5 гадоў да 1000 даляраў".
"Лукашэнка нагадвае барона Мюнхгаўзэна. Ён абяцае ўсім усё, толькі б яго зноў абралі. 500 даляраў будуць забясьпечаны толькі за кошт таго, што будуць павышаны заробкі для начальства, якое будзе сачыць за выбарамі. Ну, а астатнія... Я больш за 20 гарадоў аб'ехаў, сустракаючыся з выбарцамі, і пытаесься ў залі, хто зарабляе 500 даляраў — толькі адзінкі ўздымаюць рукі. Безумоўна, наконт сярэдняй зарплаты пры канцы году ў 500 даляраў — гэта падман.
А што тычыцца 1000 даляраў праз 5 гадоў — такіх тэмпаў росту заробкаў не было ў ніводнай з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Таму для гэтага патрэбныя радыкальныя рынкавыя рэформы, якіх, згодна зь ягонай праграмай і дакумэнтамі, я ня бачыў. Так што выключна гэта піяр чалавека, які, акрамя хлусьні, нічога ня можа прадставіць людзям".
"Падчас крызісу тысячы людзей выкідалі на вуліцы ў іншых краінах, а я забараніў гэта рабіць у нас".
"Вымушаны прымаць людзей зь іншых кран для навучаньня рабочым спэцыяльнасьцям".
"За 5 гадоў Беларусь прыбаўляе па працягласьці жыцьця. За пяцігодку працягласьць жыцьця дасягнула 73 гадоў".
"Будзе працягнута стварэньне спартова-аздараўленчай інфраструктуры".
"Задача нумар адзін -- пераходзіць да экспарту мэдычных паслуг".
"Чэргі ў паліклініках павінны быць у мінулым".
Пра абяцаньні іншых кандыдатаў - "Глядзіце, каб у вас не адабралі апошняе".
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, якія абяцае і мацярынскі капітал, і павышэньне дапамогі на дзяцей, такім чынам пракамэнтаваў гэтае выказваньне Лукашэнкі:
"Вось хто можа адабраць апошняе — дык гэта Лукашэнка. Таму што на сёньняшні дзень у ягонай казьне сапраўды няма грошай. І ўсе ягоныя сутаргавыя рухі да дэмакратыі і абяцанкі — каб знайсьці гэтыя грошы. Са студзеня няма чым заплаціць зарплату. Вось у каго насамрэч няма грошай. А чаму няма грошай — таму што ён, захоўваючы ўсімі сіламі гэтыя гады ўлады, ніяк не даваў правесьці палітычныя рэформы, якія б дазволілі разьняволіць эканоміку і запрацаваць ёй на поўную магутнасьць. Трэба ўключаць мэханізмы, якія працуюць ва ўсім сьвеце. А Лукашэнка гэтага ніколі ня зробіць. А гэта значыць, што ён ніколі ня знойдзе грошы ні на мацярынскі капітал, ні на дапамогі дзецям, ні на ільготы. А калі прыйдзе да ўлады Някляеў ці іншы дэмакратычны кандыдат, то ўсё гэта будзе. І не за кошт пазыкаў, якія невядома хто будзе аддаваць. А гэтыя грошы заробяцца тут, у свабоднай краіне свабоднымі людзьмі. І хай ён ня ўводзіць людзей у зман".
"Чацьвёра-пяцёра дзяцей – бясплатная кватэра. Дапамогу пры нараджэньні дзіцяці неабходна падвоіць".
"Чарговая пяцігодка – пэрыяд абнаўленьня. Стратэгічная мэта -- увайсьці ў лік 50 краін з найвышэйшым індэксам разьвіцьця".
"Мы выканалі большасьць прагнозных паказчыкаў, вытрымалі цэнавыя шокі. Беларусь ня рухнула".
"Не па ўсіх пазыцыях выканалі паказчыкі - па росту ВУП, вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі і паніжэньня адмоўнага сальда. За пяць гадоў у 4 разы вырасла цана на газ і ў 2 разы на нафту".
"Створана 185 новых прадпрыемстваў. Аб'ёмы экспарту -- звыш 25 мільярдаў у год".
"72 мільярды даляраў за наступную пяцігодку будзе ўкладзена ў эканоміку".
"Мы павінны пазбыцца лёкайскай псыхалёгіі залежнасьці ад моцных".
"Незалежнасьць -- гэта раскоша, якую ня кожны можа сабе дазволіць".
"На паўкрока ідзем паперадзе іншых краін".
"Краіна не нагнулася, нягледзячы на масіраваны шантаж з усіх бакоў".
"Дзякуючы мадэлі ўдалося выратаваць краіну".
"Час выбраў нас".
11.10 Сход пачаў Аляксандар Лукашэнка. Альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнцтва ў залю не запрасілі.
Колькасьць удзельнікаў сходу - 2 500 чалавек.
Сход трансьлюецца па ўсіх дзяржаўных тэлеканалах, а таксама па беларускім радыё.
Выступ Аляксандра ЛукашэнкІ. Цытаты
"Той, хто марыць пра рэвалюцыю, павінен супакоіцца".
"Ніякіх люстрацый і турмаў ня будзе".
"У сфэры мэтазгоднасьці сьмяротнага пакараньня будзем арыентавацца на думкі людзей. У нас прайшоў рэфэрэндум, і я не магу пайсьці супраць народу. Пакрытыкуйце амэрыканцаў, кітайцаў. Пацярпіце, мы не людажэры тут. Дай Бог, каб прэзыдэнты ў Эўропе так любілі свой народ, як я яго люблю. Спакойна мы вырашым і гэту праблему".
"Вытрымаю і астатнія два тыдні, не крытыкуючы сваіх апанэнтаў. Краіну вы не атрымаеце, мы не дамо вам яе разьдзерці".
"У нас няма ніякіх меншасьцяў – ні сэксуальных, ні нацыянальных. Гэта нашы людзі".
"Спэкуляцыі і бязвоблачныя абяцаньні. Вас 9 чалавек, скажыце, адкуль вы возьмеце? Аплявалі тэлебачаньне, вядоўцаў, і што ў выніку? Трэба раней было зрабіць выбары і паказаць, хто яны".
Яраслаў Раманчук: Наконт тэледэбатаў, абяцанак кандыдатаў і вядоўцаў БТ
"Гэта былі не вядучыя тэледэбатаў. Яны паводзілі сябе ў студыі так, быццам бы мы прыйшлі да іх у хату ў госьці. Таму хлопцам проста трэба вывучыць, як праводзяцца сапраўдныя дэбаты. А то яны вялі размову, якая ну ніякім чынам не выглядала на дэбаты. Такім чынам, першая наша размова ў фармаце дэбатаў не адбылася.
Ну, а наша "хлусьня", як называюць нашы праграмы, -- яна яскрава выяўляецца, калі ёсьць дыялёг. Тады адразу ў вочы апанэнт можа сказаць: вось гэта хлусьня, невыканальныя абяцаньні.
А калі, да прыкладу, тая ж Расея робіць фільмы, якія абражаюць Беларусь і ўлады Беларусі, а няма ніякай рэакцыі; калі кандыдаты кажуць, што трэба рабіць інакш, таму што ўлада бяздарная — і акрамя таго, што "дурні" ды абразы, нічога не гучыць у адказ, — гэта азначае, што ва ўлады няма ніякіх аргумэнтаў. Улада, па сутнасьці, расьпісваецца ў сваёй палітычнай імпатэнцыі".
"Я ні ў якую партыю не пайду, я яшчэ з той не выходзіў. Партбілет ляжыць. Але той партыі, якая была, ужо ня будзе".
"Ніякай гвалтоўнай беларусізацыі ня будзе".
"Бізнэсоўцы ЗША гатовыя інвэставаць у Беларусь. Аднабаковыя санкцыі - гэта няправільны інструмэнт і павінен сысьці ў мінулае".
"Варожыя сілы ў Расеі пачалі пісаць, што гэта нявыгадна -- везьці нафту з Вэнэсуэлы. Гэта рэнтабэльная нафта. Гэта ня ўкол традыцыйнаму пастаўшчыку. Нам яе не далі. Мы выйшлі на 100%-ю загрузку НПЗ. Гэта навука ўсім, хто з пазыцыі сілы спрабуе размаўляць зь Беларусьсю".
"Мы зазямляліся на зямлі Вэнэсуэлы".
"На стагодзьдзі стасункі з Расеяй не сапсаваныя. На саміце АБСЭ я бачыў, як расеец і беларус гатовыя абараняць адзін аднаго".
"Мы будзем сьвята выконваць свой доўг перад Расеяй. Тое, што яны рабілі апошнім часам, – гэта ўсплёск эмоцый. З Расеяй рваць ні ў якім разе нельга. Мы ад аднаго кораня. Можа, Пуцін і мае рацыю, што сваякі на адной кухні таксама сварацца. Нікуды Беларусь я не павяду, як вядомы чалавек па пустыні".
"У Расеі пачалося асэнсаваньне таго, што яны зрабілі, некаторыя галовы астылі. Бесгаспадарнай Беларусь не застанецца. Гэта ласы кавалак. Яна не застанецца белай плямай, бананавай краінай. Абавязкова нехта прапануе падтрымку".
"Працаваць з ЭЗ -- не азначае адыход ад Расеі. І тое, што кажу спачатку пра ЭЗ, а потым пра Расею, -- пасол, не шукайце тут нічога. Калі нас пляснулі па галаве і закрылі рынак, то мы павінны падзякаваць ЭЗ, што яны так не зрабілі. І мы цяпер у ЭЗ прадаём больш".
"Расея -- наш натуральны саюзьнік. Нельга гробіць саюзны праект. Цяпер Расея выбудоўвае новую мадэль узаемадзеяньня".
"Ня можам сьлепа ісьці па рэкамэндацыях Захаду і Ўсходу. Ні ў якім разе мы не прахадны двор. Мы не ідзем ні на Ўсход, ні на Захад. Фармаваньне пояса добрасуседзтва. Роўная набліжанасьць да Захаду і Ўсходу. Палітычная дывэрсыфікацыя".
Аляксей Міхалевіч — пра зьнешнюю палітыку
"У зьнешняй палітыцы вельмі важна дакладна расставіць прыярытэты. А тое, што сёньня казаў дзейны кіраўнік дзяржавы, — у гэтым ніякіх прыярытэтаў няма. Гэта — спроба супрацоўніцтва з усімі, якая пры гэтым вельмі часта ўзаемна выключае іншае супрацоўніцтва. Як, напрыклад, вайсковае супрацоўніцтва з Кітаем выключае вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй на глыбокім узроўні. Таксама як стасункі з Эўрапейскім Зьвязам адназначна патрабуюць спыненьня праекту саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі".
"Прыватная ўласнасьць на зямлю не забаронена. У бліжэйшыя два гады правядзем прыватызацыю некаторых земляў, але тым, хто давёў сваю здатнасьць. Але не для гандлю зямлёй".
"Я забараніў гробіць савецкія рэцэпты па каўбасе, малаку, і мы атрымалі добрыя прадукты".
"Мы ўжо баімся перадаваць сельскую гаспадарку ў рукі замежных інвэстараў, спрабую стрымліваць".
"Павялічыць за пяцігодку экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі да 7 мільярдаў даляраў. Гэта столькі даюць калійныя ўгнаеньні".
"Мяне турбуе, што адбылося ў Маскве і Расеі. У Падмаскоўе сьцягнулі палову Расеі. Каго там толькі няма! Трэба скараціць колькасьць узьвядзеньня жыльля ў Менску, каб у ім было 1 мільён 900 тысяч - 2 мільёны чалавек, больш ня трэба".
Пакінуць толькі 7 асноўных падаткаў, 11 дэклярацый замест 30-ці
"Усе аграгарадкі будуць маленькімі вясковымі гарадамі".
"Сыстэма такая, што цяжка кваліфікаваць, наўмысна парушыў заканадаўства ці не. Падатковая сыстэма такая, што бізнэсоўцу трэба на мільярд трымаць бухгальтэра. Завершым зьмену падатковай сыстэмы і наблізім яе да разьвітых краін".
"Пакінуць толькі 7 асноўных падаткаў, 11 дэклярацый замест 30-ці. Дайце людзям спакойна працаваць і зарабляць".
"У новай пяцігодцы неабходна канчаткова ўдасканаліць кантрольную дзейнасьць. Ня скоўваць дзейнасьць прадпрыемстваў.Тут карысны досьвед Кітаю. Не гатовы сказаць, што будзе зроблена ў бліжэйшыя гады, але будуць кардынальныя зьмены. Не скарацілася колькасьць праверак. Ломаць сказаў, што мы не правяраем, а робім маніторынг. Усялякія маніторынгі і праверкі прывядзем да адной роўніцы. Зянон Кузьміч -- народны чалавек, але трэба прынцыпова паглядзець на сваю сыстэму. Ісьці толькі туды, дзе ёсьць праца. На праверках страчваем больш".
Віктар Цярэшчанка — пра падаткі і спрашчэньне падатковай сыстэмы
"Гэтыя размовы Лукашэнкі пра навядзеньне парадку ў падатковай сыстэме ідуць ужо цягам 16 гадоў. Увесь сьвет плаціць падаткі з прыбытку (акрамя экалягічнага падатку, падатку на зямлю). Ня 7 падаткаў, як ён зараз кажа, а адзін павінен быць. Але для таго каб яго разьлічыць, павінны быць ня толькі сучасныя ЭВМ альбо бухгальтар зь дзьвюма вышэйшымі адукацыямі — над гэтым усім заўсёды стаіць фіскальны мэтад падатковай інспэкцыі, якая заўсёды знойдзе памылку. Таму што гэта ўзгадняецца ня толькі законам, а яшчэ дзясяткам інструкцый, якія часьцяком падвойнага разуменьня. Трэба зрабіць так, як ва ўсім сьвеце — падатак з прыбытку.
Чаго ён пра гэта кажа ўголас? Калі ён прызнае свае памылкі, так і скажы. Альбо ён праводзіць нараду і дае ўказаньні чыноўнікам? Як разумець ягоныя заявы? Ён канстатуе, што бардак у нас у гэтай сфэры? Ён толькі зараз гэта ўбачыў? Альбо таму, што яму зараз гэта напісалі?
Якія спрашчэньні ён ні абяцаў бы, сюды сур'ёзны інвэстар ня прыйдзе, пакуль ня будзе Закону. Не дэкрэтаў ленінскіх, а Закону, які б рэглямэнтаваў падаткаабкладаньне. А пакуль гэта толькі дэклярацыя".
"Прадпрыемствы хочуць узяць за бясплатна. У нас любое прадпрыемства можа быць прыватызавана, а ня 300".
"У дырэктыву ўключым усе вашы патрабаваньні. Але дзяржаву трэба падтрымліваць, а не спрабаваць нешта зь яе выцягнуць. Наша краіна бярэ курс на прыватнадзяржаўнае партнэрства".
"Маці руская, бацька беларус – лепш не прыдумаеш".
"У нас нармальныя умовы для рэгістрацыі і дзейнасьці прадпрыемстваў. Вы, бізнэсоўцы, у нас ня самыя бедныя. Ніхто вас нахіляць ня будзе".
"Лібэралізацыя. Канкурэнцыя там, дзе магчыма. Увайсьці па вядзеньні бізнэсу ў трыццатку краін".
"Толькі той, хто моцны, хадзіў з горда паднятай галавой на саміце АБСЭ.
Калі мы хочам быць нацыяй, народам, мы павінны абараняць нашу дзяржаву. Нас павінны паважаць і за зробленае казаць дзякуй. І тады ўсё атрымаецца з Расеяй".
"Мядзьведзеў ні слова не сказаў пра саюзную дзяржаву. Нам падкідаюць ідэю эўразійскага саюзу. Дык мы ж у саюзнай дзяржаве на паўдарозе, а тут ужо новае ўтварэньне".
"Крызісаў ня будзе. Дзяржава гарантавала захаванасьць укладаў".
"Выбары трэба разглядаць праз прызму выжывальнасьці".
"Чаму я не магу прайсьці свабодна па плошчы сваёй краіны?"
Your browser doesn’t support HTML5
"Мы гатовыя купіць, а мы ня можам купіць, і таму я пазычаў. У Расеі, Кітаі -- не на праяданьне, а на тое, каб купіць новыя тэхналёгіі. Нам трэба ствараць эканоміку бясьпекі, калі ў нас будзе свая сыравіна. Ці гэта нармальна, калі пад новы год кірэчымся ў Маскве, выпрошваючы лыжку дзёгцю, барэль нафты? Не таму, што Расея дрэнная...Вы гарыце, у нас душа баліць, і мы гатовыя дапамагчы. Ненармальна, калі за пяцігодку ў 4 разы павысілася цана на газ. Увялі абмежавальныя меры на пастаўкі нашай прадукцыі -- вы ўдарылі ня нас, а сябе. Вы сечыце нас, вы сечыце гэтых людзей. Інакш мы не заробім грошы, каб вам заплаціць за газ. Пытаньне не ў асабістым, а толькі ў эканоміцы. Я гатовы цярпець бруд дзеля краіны. Але не магу пагадзіцца, калі пад Новы год падвойваюць цэны. Не было проста супрацоўнічаць з новай Расеяй. Мы не пацерпім, каб нас піналі, штурхалі, білі ў морду. Я буду змагацца за краіну, чаго б мне ні каштавала.
Калі мы едзем у Вэнэсуэлу -- не таму, каб укалоць Расею, прынізіць. У нас выхаду няма. Беларусь, кажуць, ненадзейны партнэр. Мы маем права шукаць альтэрнатыву – знайшлі па нафце, знойдзем па газе. Мы не нахлебнікі і ні ў кога нічога прасіць ня будзем. На калені ня сталі, ня рухнулі, у зямлянкі не папаўзьлі. Тут на заходніх рубяжах будзем надзейнай апорай расейцаў".
Рыгор Кастусёў — пра Саюзную дзяржаву
"Саюзная дзяржава — гэта, мякка кажучы, эканамічна стратнае ўтварэньне для нашай краіны, для Беларусі. Проста тыя грошы, якія выдаткоўваюцца Беларусьсю ў бюджэт саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, — раскрадаюцца. Гэта, зноў жа, яшчэ мякка сказана. За іх будуюцца шыкоўныя катэджы чыноўнікаў гэтай саюзнай дзяржавы на Рублёўцы. Такіх фактаў шмат. На праграмы саюзнай дзяржавы выдаткоўваюцца шалёныя грошы. Але ніхто ня чуў пра выкананьне гэтых праграм. Ніхто ня чуў пра справаздачы па гэтых праграмах. Ну і плюс — утрыманьне чыноўнікаў саюзнай дзяржавы на чале з Барадзіным, офісаў, шыкоўных службовых машын. Навошта нам гэта ўсё? Мядзьведзеў гэта разумее і таму наагул не надае гэтай саюзнай дзяржаве ўвагі. Нават рэвізійная інспэкцыя — Падліковая палата Расейскай Фэдэрацыі была шакаваная, калі праверыла выкарыстаньне сродкаў. За 10 гадоў існаваньня саюзнай дзяржавы да гэтай пары не падпісаныя дакумэнты па кантролі выдаткоўваньня фінансавых сродкаў. Нават расейскія чыноўнікі Міністэрства фінансаў ужо за галаву бяруцца".
"Парадак і дысцыпліна. Эканомія і ашчаднасьць. Трэба заканчваць з ручным кіраваньнем".
"Вядуцца перамовы па АЭС з рознымі патэнцыйнымі партнэрамі, і асноўныя ўмовы - гарантыя бясьпекі і захаваньне інтарэсаў краіны".
"Будзе створаны біятэхналягічны сэктар эканомікі... Гэта не манілаўшчына".
"Вялікія пэрспэктывы Парку высокіх тэхналёгій. Асвоім хоць адзін працэнт таго, што робяць разумныя, яйкагаловыя людзі".
"За мяжой шыюць прыгожа, што нам перашкаджае?"
"Наводзілі парадак з драўнінай, і пасьпяхова. Трэба прайсьціся і па іншай сыравіне".
"Асваеньне рэсурсаў. Прадставіць карту асваеньня нетраў, а таксама нетраў за мяжой. З Расеі адказу няма, даводзіцца ехаць за Атлянтыку".
"Павялічыць уласную здабычу вуглевадароднай сыравіны".
"Наладзіць поўнамаштабны, сэлекцыйны адбор адкідаў".
"Выходзім на цэлы шлейф імпартазамяшчальнай прадукцыі".
"Сынтэтычныя мыйныя сродкі, якія мы самі вырабляем, увозім на 100 мільёнаў даляраў. Мабыць, памятаем, што адной з прычынаў распаду Савецкага Саюзу былі гэтыя мыйныя сродкі. Так перастрахаваліся, што самі прадукуем і яшчэ на 100 мільёнаў увозім".
"Імпартазамяшчэньне: увозім лядоўні і тэлевізары на 50 мільёнаў даляраў, на 100 мільёнаў даляраў сынтэтычныя мыйныя рэчы, на 200 мільёнаў абутку...Мы ў стане вырабляць самі і лепш за імпартнае".
"Павінны выйсьці на станоўчае сальда. Адмоўнае сальда - люстэрка праблем нашай эканомікі. Стаім на парозе новай эканамічнай палітыкі. Паступовая зьмена аблічча эканомікі".
"Мэдычная бясьпека: наша фармацэтыўка адстала, патрэбны прарыў, новыя разумныя лекі. На 400 мільёнаў даляраў увозіцца лекаў у краіну. Патрэбны рашучыя захады. Частка айчынных прэпаратаў павінна скласьці 50%".
"Энэргетычная бясьпека: больш за 30% энэргіі з уласных крыніц, астатнія 70% дывэрсыфікаваць".
"Беларусь павінна быць краінай вялікіх магчымасьцяў".
"Спынены ўцёкі розумаў з краіны".
"Выпрацаваць праграму прадпрымальніцтва ў моладзевым асяродзьдзі".
"Абяцаю рост ВУП 162-168%".
"Фармалізм, бяздушша да чалавека будзе спыняцца".
"Бескампрамісная барацьба з карупцыяй".
"Іпатэка на жытло ўводзіцца ад 2011 году".
"Беларусь павінна быць краінай, дзе хочацца жыць. Прыярытэт дзяржаўнай палітыкі - жыльлёвае будаўніцтва. Канчаткова вырашым пытаньні даступнасьці жыльля. 42 мільёны квадратных мэтраў жыльля за пяцігодку. Даступнасьць, будаўніцтва за кошт уласных сродкаў. Пашырыцца інстытут ільготнага крэдытаваньня".
Дурных ільгот ня будзе, нельга пладзіць утрыманскія настроі
"Абяцаю цьвёрда: і ў сельскай гаспадарцы і прамысловасьці размовы аб заробках будуць зьнятыя поўнасьцю. Ніхто даваць ня будзе, а дапаможам, як гэта зрабіць".
"Узровень беспрацоўя ў Беларусі менш за 1%, што меней, чым у разьвітых краінах".
"У Беларусі не дапусьцілі масавых скарачэньняў працоўных".
"Шальных ільгот ня будзе, нельга пладзіць утрыманскія настроі"
"Ільготы – вакол гэтай тэмы багата спэкуляцый. Раскошы раздаваць ільготы направа і налева ня могуць дазволіць любыя краіны, гэта ненармальна. Гэта глеба для злоўжываньняў і карупцыі. Захавалі ільготы для вэтэранаў вайны. Кожны чалавек можа разьлічваць на дапамогу, калі мае патрэбу. Ільготны праезд школьнікаў – з гэтым трэба пагадзіцца. Цягам тыдня ўрад павінен унесьці прапановы. Дзяцей трэба падтрымліваць. У Менску гэта ўжо вырашана".
Віталь Рымашэўскі наконт вяртаньня ільготаў на праезд толькі дзецям:
"Беларуская ўлада — банкрут. Лукашэнка нават ня здолее выканаць гэтае абяцаньне і вярнуць ільготы на праезд. І ўсё, што ён заяўляе, пры ягонай мадэлі эканомікі неабгрунтавана.
А ільготы трэба вярнуць, таму што ўлада абакрала беларускіх людзей".
"На эўрапейскі ўзровень будзем арыентавацца і ў будучыні".
"Дзяржава будзе аказваць дапамогу тым, хто мае патрэбу".
"Забясьпечылі рост пэнсій у сярэднім у паўтары раза. За наступныя пяць гадоў мінімальная пэнсія будзе прывязана да пражытковага мінімуму пэнсіянэраў і будзе расьці, як заробак.
"У нас няма моцнага сацыяльнага расслаеньня".
Да канца гэтага году выходзім на сярэдні заробак у 500 даляраў. Павінны наблізіць за 5 гадоў да 1000 даляраў
"Насельніцтва аплачвае менш за 30% камунальных паслуг, 40% праезду ў транспарце. Я прапанаваў усё зрабіць, як на Захадзе -- даць 2 тысячы даляраў заробку і 100% аплату іншых паслуг -- але ж вы гэтага ня хочаце".
"Ці мільёны на вуліцу, ці больш-менш прымальны заробак. Мы прынялі другое".
"Да канца гэтага году выходзім на сярэдні заробак у 500 даляраў. Сярэдні -- не азначае ўва ўсіх. Павінны наблізіць за 5 гадоў да 1000 даляраў".
Яраслаў Раманчук наконт сярэдніх заробкаў да канца году — 500 даляраў, а праз 5 гадоў — 1000 даляраў
"Лукашэнка нагадвае барона Мюнхгаўзэна. Ён абяцае ўсім усё, толькі б яго зноў абралі. 500 даляраў будуць забясьпечаны толькі за кошт таго, што будуць павышаны заробкі для начальства, якое будзе сачыць за выбарамі. Ну, а астатнія... Я больш за 20 гарадоў аб'ехаў, сустракаючыся з выбарцамі, і пытаесься ў залі, хто зарабляе 500 даляраў — толькі адзінкі ўздымаюць рукі. Безумоўна, наконт сярэдняй зарплаты пры канцы году ў 500 даляраў — гэта падман.
А што тычыцца 1000 даляраў праз 5 гадоў — такіх тэмпаў росту заробкаў не было ў ніводнай з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Таму для гэтага патрэбныя радыкальныя рынкавыя рэформы, якіх, згодна зь ягонай праграмай і дакумэнтамі, я ня бачыў. Так што выключна гэта піяр чалавека, які, акрамя хлусьні, нічога ня можа прадставіць людзям".
"Падчас крызісу тысячы людзей выкідалі на вуліцы ў іншых краінах, а я забараніў гэта рабіць у нас".
"Вымушаны прымаць людзей зь іншых кран для навучаньня рабочым спэцыяльнасьцям".
"За 5 гадоў Беларусь прыбаўляе па працягласьці жыцьця. За пяцігодку працягласьць жыцьця дасягнула 73 гадоў".
"Будзе працягнута стварэньне спартова-аздараўленчай інфраструктуры".
"Задача нумар адзін -- пераходзіць да экспарту мэдычных паслуг".
"Чэргі ў паліклініках павінны быць у мінулым".
Пра абяцаньні іншых кандыдатаў - "Глядзіце, каб у вас не адабралі апошняе".
Уладзімер Някляеў: "Грошы на мацярынскі капітал заробяцца тут, у свабоднай краіне свабоднымі людзьмі"
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, якія абяцае і мацярынскі капітал, і павышэньне дапамогі на дзяцей, такім чынам пракамэнтаваў гэтае выказваньне Лукашэнкі:
"Вось хто можа адабраць апошняе — дык гэта Лукашэнка. Таму што на сёньняшні дзень у ягонай казьне сапраўды няма грошай. І ўсе ягоныя сутаргавыя рухі да дэмакратыі і абяцанкі — каб знайсьці гэтыя грошы. Са студзеня няма чым заплаціць зарплату. Вось у каго насамрэч няма грошай. А чаму няма грошай — таму што ён, захоўваючы ўсімі сіламі гэтыя гады ўлады, ніяк не даваў правесьці палітычныя рэформы, якія б дазволілі разьняволіць эканоміку і запрацаваць ёй на поўную магутнасьць. Трэба ўключаць мэханізмы, якія працуюць ва ўсім сьвеце. А Лукашэнка гэтага ніколі ня зробіць. А гэта значыць, што ён ніколі ня знойдзе грошы ні на мацярынскі капітал, ні на дапамогі дзецям, ні на ільготы. А калі прыйдзе да ўлады Някляеў ці іншы дэмакратычны кандыдат, то ўсё гэта будзе. І не за кошт пазыкаў, якія невядома хто будзе аддаваць. А гэтыя грошы заробяцца тут, у свабоднай краіне свабоднымі людзьмі. І хай ён ня ўводзіць людзей у зман".
"Чацьвёра-пяцёра дзяцей – бясплатная кватэра. Дапамогу пры нараджэньні дзіцяці неабходна падвоіць".
"Чарговая пяцігодка – пэрыяд абнаўленьня. Стратэгічная мэта -- увайсьці ў лік 50 краін з найвышэйшым індэксам разьвіцьця"
Незалежнасьць -- гэта раскоша, якую ня кожны можа сабе дазволіць