Удзельнікі грамадзкіх слуханьняў "Рэканструкцыя Каложы: за і супраць" зьвярнуліся да міністра культуры Паўла Латушкі з просьбай захаваць царкву XII стагодзьдзя ў цяперашнім выглядзе і правесьці кансэрвацыю помніка.
Экспэрты даводзяць Латушку, што ў Беларусі зараз няма спэцыялістаў, сучасных будаўнічых матэрыялаў і самой ідэі рэканструкцыі такіх муроў.
Гарадзенцы прапануюць закансэрваваць помнік у сёньняшнім выглядзе і ўзгадніць цяперашні плян рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац са спэцыялістамі зь ЮНЭСКА.
Тым часам архітэктары праекту праз афіцыйны сайт аблвыканкаму сьцьвярджаюць, што Міністэрства культуры ўзгадніла іхні плян і дазволіла пабудаваць новы прыходзкі комплекс.
Калоская царква напалову разбурылася ў выніку апоўзьня ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя. Цяпер страчаная частка будынка дабудавана з дошак, храм працуе.