Лідэры самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Сяргей Багапш і Эдуард Какойты правялі перамовы ў Каракасе з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам. Бакі падпісалі шэраг сумесных дакумэнтаў, у тым ліку пагадненьне аб устанаўленьні дыпляматычных адносін.
Чавэс заявіў, што вітаў бы прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі іншымі лацінаамэрыканскімі дзяржавамі, такімі, як Парагвай, Уругвай, Куба, Балівія, Эквадор, Бразылія і Аргентына.
Пасьля расейска-грузінскага ваеннага канфлікту ў 2008 годзе Абхазію і Паўднёвую Асэтыю прызналі чатыры краіны – Расея, Вэнэсуэла, Нікарагуа і Рэспубліка Науру. Астатняя частка сусьветнай супольнасьці разглядае гэтыя рэспублікі як частку Грузіі.