Пра "еднасьць і салідарнасьць перад выпрабаваньнямі, якія стаяць ці паўстануць на нашым агульным фронтаўскім шляху", гаворыцца ў распаўсюджанай сёньня заяве Партыі БНФ. Пад дакумэнтам стаяць подпісы 68 сябраў партыі. Заява атрымала назоў "Аб партыйнай еднасьці і вернасьці каштоўнасьцям".
Партыйныя падпісанты асуджаюць "любыя спробы ўнесьці раскол у партыйныя шэрагі як звонку, так і знутры". Яны разглядаюць "як правакацыю спробы дыскрэдытаваць кіроўныя органы партыі і сабатаваць партыйную дысцыпліну, а пагатоў скарыстаць з паслугаў рэпрэсіўных органаў рэжыму дзеля задавальненьня асабістых амбіцыяў".
У заяве таксама адзначаецца: "Лічым праявай палітычнага інфантылізму і безадказнасьці нежаданьне некаторых паважаных сяброў партыі ўзяць удзел у супольнай партыйнай працы ды іх адыход у пабочныя выбарчыя праекты".
Намесьнік старшыні Партыі БНФ, кандыдат у прэзыдэнты ад партыі Рыгор Кастусёў у размове са "Свабодай" сказаў, што хаця ён асабіста заяву не падпісваў, але яе палажэньні падзяляе. На яго думку, дакумэнт стаў рэакцыяй на падзеі апошняга часу, а менавіта — на ўдзел партыі ў прэзыдэнцкіх выбарах:
Рыгор Кастусёў: "Ва ўсе былыя гады Партыя БНФ ня ўдзельнічала ў прэзыдэнцкай кампаніі праз вылучэньне свайго партыйнага прэтэндэнта. Мы ўвесь час кагосьці падтрымлівалі. Напрыклад, у 2001 годзе — спачатку Домаша і вылучалі яго, а затым пераключыліся невядома зь якіх прычынаў на Ганчарыка. У 2006 годзе таксама не было свайго вылучэньня. І толькі на апошнім зьезьдзе Партыя БНФ вылучыла свайго партыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты. Але шэраг нашых сябраў зноў ідуць на падтрымку непартыйных кандыдатаў. Так, каля дзясятка чалавек уключыліся ў кампанію Саньнікава, сярод іх ёсьць і вядомыя асобы — Хадыка, Івашкевіч. Некаторыя людзі, называючы сябе прадстаўнікамі рэгіянальных арганізацыяў, але насамрэч такімі не зьяўляючыся, уключыліся ў кампанію Някляева. Гэта адзінкавыя выпадкі, але яны ўжо ёсьць. Некаторыя далучыліся да каманды Мілінкевіча.
Таму і было прынятае рашэньне некаторымі рэгіянальнымі кіраўнікамі, якія падпісаліся пад гэтай заявай, што Партыя БНФ ідзе на выбары са сваім прэтэндэнтам, фармуе сваю ініцыятыўную групу. Дзеля захаваньня партыйнага адзінства і было прынятае рашэньне аб сваім прэтэндэнце. Гэта — першая і галоўная неабходнасьць такой заявы".
Дарэчы, сярод 68 падпісантаў — пераважна кіраўнікі раённых суполак і філіяў. Сярод іх, напрыклад, вядомыя актывісты Сяргей Салаш, Сяргей Панамароў, Зьміцер Шыманскі, Зьміцер Салаўёў, Мікалай Юркоў ды іншыя.
У заяве не называецца ніводнага канкрэтнага прозьвішча. На гэта найперш зьвяртае ўвагу старшыня сталічнай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
Віктар Івашкевіч: "Усё там нейкімі эківокамі. І таму я не хацеў бы дамысьліваць тое, што не напісана. Што тычыцца канкрэтна сябе і тых фронтаўцаў, якія ўвайшлі ў штаб Саньнікава, то лічу, што мы якраз займаемся генэральным палітычным праектам. Ён скіраваны на зьмену рэжыму ў Беларусі. І мы ў прынцыпе не займаемся ўнутрыпартыйнымі інтрыгамі. Я публічна заявіў: спадзяюся, што ўсе фронтаўцы сустрэнуцца на плошчы, калі будзе той рашучы момант па зьмене рэжыму".