Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёньня завяршылі сваю чацьвертую сэсію. Яны не прызначылі даты правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў, не ратыфікавалі Мытны кодэкс Мытнага саюзу «Тройкі», але зьвярнуліся да кіраўніка дзяржавы з прапановай правесьці 7 верасьня пазачарговую сэсію.
Наступная чарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў пачнецца, згодна з Канстытуцыяй, 2 кастрычніка. А пазачарговыя сэсіі прызначае толькі сваім указам кіраўнік дзяржавы. Таму дэпутаты і вымушаныя зьвяртацца да яго, калі ўзьнікае такая неабходнасьць.
Старшыня камісіі дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту Васіль Байкоў матываваў неабходнасьць пазачарговай сэсіі тым, што без апэратыўнага прыняцьця некаторых заканадаўчых актаў немагчыма выканаць вялікія задачы, якія стаяць перад краінай:
«Неабходна ўлічваць патрабаваньне кіраўніка дзяржавы пра тое, што нарматыўна-прававыя акты, асабліва ў галіне эканомікі, павінны пачынаць дзейнічаць не раней як праз тры месяцы з моманту іх падпісаньня. Такім чынам, разгляд на пазачарговай сэсіі 7 верасьня 2010 году такіх законаў, як аб бюджэце на 2011 год, аб бюджэце фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, аб зьмяненьнях і дапаўненьнях у Падатковы і Бюджэтны кодэксы, дазволіць ня толькі ўлічыць патрабаваньні прэзыдэнта, але і дасьць магчымасьць арганізацыям і грамадзянам дэталёва вывучыць зьмяненьні ў заканадаўства і падрыхтавацца да працы ў новых умовах».
Ад заўтрашняга дня павінен пачаць працаваць Мытны кодэкс Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Аднак фармат удзелу ў ім Беларусі дагэтуль невядомы. Парлямэнты Казахстану і Расеі ратыфікавалі ўсе дакумэнты, затым іх падпісалі прэзыдэнты Назарбаеў і Мядзьведзеў. У Беларусі Нацыянальны сход ратыфікаваў толькі частку дакумэнтаў, а некаторыя так і засталіся нератыфікаванымі.
Ня ўнёс яснасьці ў гэтае пытаньне і першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка, які сёньня выступаў на сумесным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу. Журналістам спадар Сямашка сказаў наступнае:
«4-5 (ліпеня) вы пачуеце адказ. А можа, і пазьней, я не выключаю. Таму што калі ў Санкт-Пецярбургу два тыдні таму прэм’еры Казахстану і Расеі падпісалі адпаведныя дакумэнты, то там было заяўлена, што дзьверы для Беларусі застаюцца адчыненымі, каб яна м
Увядзеньне мыта на нафтапрадукты — гэта абсалютна незаконнае дзеяньне. І прынятае яно на роўні нейкага намесьніка старшыні Мытнага камітэту Расеі.
Першы віцэ-прэм’ер патлумачыў, якія ж гэта пытаньні:
«Увядзеньне мыта на нафтапрадукты — гэта нонсэнс. Мы падпісалі дамову. Увялі такое правіла — 6,3 мільёна тон нафты атрымліваем бяз мыта, астатнія — з мытам. І гэта ўсё адпавядае дакумэнтам. А вось увядзеньне мыта на нафтапрадукты — гэта абсалютна незаконнае дзеяньне. І прынятае яно на роўні нейкага намесьніка старшыні Мытнага камітэту Расеі. Гэта ёсьць выхад з усіх міжурадавых і міжгаліновых пагадненьняў Расеі і Беларусі.
Таму мы і кажам: выкіньце ўсе гэтыя рэчы, і тады мы гатовыя, мабыць, і сёньня падпісаць дакумэнты. А калі Расея будзе настойваць, што яны застаюцца, то тады, мабыць, і ў нас ёсьць контраргумэнты — пачакаць, пацярпець, паглядзець і г.д.»
Такім чынам, выглядае, што Беларусь будзе чакаць. І ў гэтай сувязі ў прэсавым цэнтры зьвярнулі ўвагу на тое, што з вуснаў старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі сёньня так і не прагучалі словы аб завяршэньні сэсіі, не прагучаў і дзяржаўны гімн, як гэта звычайна бывае ў такіх выпадках.
Аднак супрацоўнікі Ўпраўленьня інфармацыі, да якіх журналісты зьвярнуліся з пытаньнем, сказалі: пішыце, што сэсія завяршылася.