Урад Беларусі шукае сілы, якія гатовыя ўкласьці грошы ў "Беларуськалій". Але пытаньне аб продажы кантрольнага пакета акцый за межы Беларусі сёньня наагул не стаіць.
Пра гэта заявіў сёньня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.
"Мы можам прадаць толькі частку акцый гэтага прадпрыемства", — сказаў спадар Сямашка.
Ён падкрэсьліў надзвычайную важнасьць "Беларуськалію" для напаўненьня бюджэту краіны.
Улады плянуюць атрымаць 6-7 мільярдаў даляраў ад продажу мінарытарнай часткі "Беларуськалія".