Ад 1 ліпеня зьмяняюцца мытныя правілы ўвозу тавараў на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі. Бяз абкладаньня мытам расейцы змогуць увозіць не 2, а 3 літры моцнага алькаголю, і ня 35, а 50 кіляграмаў рэчаў. Ці закрануць навацыі грамадзян Беларусі?
Паводле новага Мытнага кодэксу, расейскім грамадзянам таксама ня трэба будзе плаціць мыта за аўтамабілі для асабістага карыстаньня, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі краін-удзельніц Мытнага саюзу. Ці распаўсюджваюцца ўсе гэтыя зьмены на грамадзян Беларусі, прадстаўнік Фэдэральнай мытнай службы Расеі Дзімітры Коцікаў паведаміць ня здолеў:
«Не магу сказаць. Не валодаю гэтым пытаньнем. Зьвярніцеся ў беларускую мытную службу, магчыма, там вам патлумачаць».
У прэсавай службе Дзяржаўнага мытнага камітэту даваць камэнтары адмовіліся. Ня выказаў ніякай пэўнасьці адносна новага мыта на мяжы з Расеяй і намесьнік старшыні Камісіі міжнародных спраў і сувязяў з СНД у Палаце прадстаўнікоў Уладзімер Кузанаў:
«Пакуль што ў мяне няма ніякай інфармацыі, каб нешта мянялася адносна беларусаў. Апошнім часам я нідзе не прымаў удзелу ў абмеркаваньні гэтага пытаньня, а таму не магу вам пракамэнтаваць».
Новыя мытныя правілы, якія пачнуць дзейнічаць на мяжы з Расеяй зь 1 ліпеня, не парушаць працэдуры асабістага дагляду фізычных асоб. Ці варта рыхтавацца да зьмены правілаў увозу тавараў грамадзянам Беларусі? Эканаміст і палітык Яраслаў Раманчук мяркуе наступнае:
«Я ня думаю, што гэта можа нас тычыцца, бо мытнага афармленьня на мяжы няма. І тое, што Расея палепшыла ўмовы ўвозу тавараў, сьведчыць пра тое, што яны намагаюцца палепшыць свой імідж. Думаю, што калі Беларусь ня ўвойдзе ў Мытны саюз, то гэта ня будзе тычыцца мыта для фізычных асобаў, а найперш — парадку афармленьня тавараў для юрыдычных асобаў. Тут нас могуць чакаць шмат якія небясьпекі, бо варункі гандлю пагоршацца. І гэта, безумоўна, паўплывае на стан беларускай гаспадаркі».
Радыё Свабода будзе сачыць за сытуацыяй. 1 ліпеня нашы карэспандэнты пабываюць на беларускай мытні і паназіраюць, ці зьмяніліся мытныя правілы на мяжы, якая фармальна лічыцца агульнай для так званай «саюзнай» дзяржавы.