Апытаньне "Свабоды": “Ці слушная забарона на продаж піва й моцных алькагольных напояў у дзень выпускных баляў?” Адказваюць жыхары Гомеля.
Спадарыня: “Я лічу, што правільна. Выпускнікі – гэта непаўнагадовыя дзеці, і гэта будзе спакуса. І ўлады, і выпускнікі, і бацькі сябе больш бясьпечнымі адчуюць у гэты дзень. Іншыя людзі таксама проста так піць ня будуць”.
Спадар: “Не, канечне, бо людзям няма чаго выпіць”.
Спадар: “Забараняць трэба тым, хто выпускаецца, а ня тым, хто пасьля працы хоча папіць піва”.
Спадарыня: “Я супраць гэтых забаронаў. Мне гэта не падабаецца. Я лічу, што гэта абмяжоўвае людзей у свабодзе выбару. Чалавек сам павінен вырашаць, што яму рабіць. Бацькі павінны сачыць за сваімі непаўнагадовымі дзецьмі, калі яны баяцца за сваіх дзяцей. Альбо гэта павінны рабіць настаўнікі. Чаму я з-за гэтага павінна пакутаваць, калі я ў свой выходны не магу купіць тое, што хачу?”
Спадар: “Я лічу, што гэта вельмі правільна – ня варта спойваць нашу моладзь. Заўсёды, калі нейкае сьвята, яна імкнецца абавязкова нешта купіць і выпіць”.
Спадарыня: “З майго боку, гэта правільна. Але ўсё адно ўсе пьюць. Мы раней куплялі”.
Спадар: “Не разумею наагул, пра што думаюць нашы улады? Пакутуюць толькі “калдыры” з-за гэтага. Ім кепска зранку, ціск падвышаецца – хочацца бахнуць. А тут не прадаюць… Гэтым нічога ня вырашыш”.
Спадарыня: “Я лічу, што гэта правільна. Але калі выпускнікі плянуюць, то адзін дзень, калі нельга прадаваць сьпіртавыя напоі, нічога ня вырашыць. Яны могуць набыць і за некалькі дзён. Часткова забарона некага, магчыма, і засьцеражэ”.
Спадар: “Няма сэнсу! Проста за дзень да гэтага купляеш гарэлку, піва – і ўсё”.
Спадар: “Пачаўся чэмпіянам па футболу. Дык тут па-любому трэба піва браць! І акурат першы матч, а піва не папьеш – забаранілі прадаваць. Для выпускнікоў, можа, забарона й правільная. Але для, нас, студэнтаў, лепей, каб не забаранялі”.
Спадарыня: “Трэба нешта рабіць, але такім чынам не адолець масавыя папойкі. Дзяржава такім чынам ня зможа змагацца”.
Спадар: “З аднаго боку, правільна – каб моладзь не сьпівалася. Зь іншага – прадавалі б па пашпартах, каб моладзь не купляла. А калі людзі ідуць з працы, яны стаміліся, то можна й прадаваць сьпіртавыя напоі. Людзям хочацца калісьці адпачыць”.