Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў для Радыё Свабода рэзалюцыю Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад 29 красавіка.
А.Савіных заявіў:
"Першае знаёмства з тэкстам пакідае адчуваньне, што гэты дакумэнт быў прыняты імпульсіўна, пад уплывам выпадковых фактараў ці ваганьняў палітычнай каньюнктуры. ПАРЭ кажа пра сваю прыхільнасьць да дыялёгу зь Беларусьсю і тут жа прымае рашэньне прыпыніць усе кантакты. У гэтай сытуацыі пазыцыя беларускага боку выглядае больш пасьлядоўнай. Мы разглядаем дыялёг як сродак вырашэньня ўсіх наяўных пытаньняў і дасягненьня ўзаемаразуменьня, і разьлічваем, што нашы партнэры таксама прыйдуць да такой высновы".
Нагадаем, ПАРЭ прыняла рашэньне прыпыніць кантакты на высокім узроўні з парлямэнтам і структурамі ўраду Беларусі, канстатаваўшы "адсутнасьць прагрэсу" на шляху да стандартаў Рады Эўропы і "адсутнасьць палітычнай волі" з боку ўладаў адносна прыняцьця каштоўнасьцяў арганізацыі.
Асамблея нагадала, што яна, як і раней, гатовая ўступіць у паступальны дыялёг зь беларускімі ўладамі "ў адказ на пазытыўныя зрухі", але яшчэ раз падкрэсьліла, што "дыялёг можа падтрымлівацца толькі на шляху няспыннага руху Беларусі да стандартаў Рады Эўропы".
У рэзалюцыі, якая прынятая на падставе дакладу Сінікі Хурскайнэн (Фінляндыя), парлямэнтары нагадалі аб прапанове, зробленай ПАРЭ ў мінулым годзе, пра аднаўленьне статусу спэцыяльна запрошанага для парлямэнту Беларусі пры ўмове, што будзе ўведзены мараторый на сьмяротнае пакараньне.