Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю --> http://assembly.coe.int/Main.asp?link=/Documents/AdoptedText/ta10/ERES1727.htm па Беларусі, якая прапануе замарозіць кантакты на высокім узроўні з афіцыйным Менскам, але выказвае гатовасьць вярнуцца да дыялёгу ў адказ на будучыя пазытыўныя крокі насустрач афіцыйнага Менску.
Паводле сустаршыні АДС Анатоля Лябедзькі, які браў удзел у працы Асамблеі, «была папраўка Пачынка з Расеі, каб былі кантакты на высокім узроўні. Але яна атрымала ўсяго некалькі галасоў, яна не прайшла. Папраўка Пургурыдэса пра тое, каб наагул не было ніякіх кантактаў, таксама не набрала большасьці».
Толькі шасьцёра парлямэнтароў прагаласавалі «супраць». Такім чынам, праект рэзалюцыі прыняты пераважнай бальшынёй галасоў.