"Самыя складаныя сцэнары разьвіцьця сытуацыі з паводкай у Беларусі сёлета, на шчасьце, не апраўдаліся. На Прыпяці ўжо пік паводкі прайшоў", – цытуе словы міністра па надзвычайных сытуацыях Беларусі Энвера Барыева Інтэрфакс.
Тым часам у Петрыкаўскім, Рагачоўскім і Веткаўскім раёнах Гомельскай вобласьці вадой адрэзаныя шэсьць паселішчаў.
У Петрыкаўскім раёне на адной высьпе пасярод Прыпяці апынуліся чатыры населеныя пункты.
Ад пачатку тыдня каля трохсот вяскоўцаў жывуць тут аўтаномна, прадукты ім прывозяць на катэры, а па вуліцах палешукі перамяшчаюцца на лодках.
Фота БелаПАН