Пяцёра актывістаў “Правага альянсу” былі затрыманыя сёньня пры выезьдзе зь Ліды. Павал Тухачэўскі, які кіраваў аўто, паведаміў “Свабодзе”, што супрацоўнікі міліцыі ўручылі ім позвы, паводле якіх актывісты мусяць зьявіцца ў мясцовы пастарунак а 18 гадзіне.
Паводле Паўла, міліцыянты паведамілі, што актывістаў неабходна дапытаць у якасьці сьведкаў па нейкай справе.
Лідэр “Правага альянсу” Юры Карэтнікаў, лічыць, што такім чынам улады спрабуюць перашкодзіць удзелу актывістаў арганізацыі ў сёньняшняй акцыі ў Менску, прысьвечанай Дню Волі.