Дырэктар продажу кампаніі Siemens AG па атамнай энэргетыцы Кахуана-Ціта Хуан Луіс на выставе «Атамэкспа-Беларусь-2010» заявіў, што кампанія зацікаўленая ў пастаўках тэхналягічнага абсталяваньня для будаўніцтва АЭС у Беларусі.
У прыватнасьці, кампанія вырабляе турбіны для атамных электрастанцый, якія выкарыстоўваюць на розных АЭС. Тым часам ён не патлумачыў, ці вядуцца перамовы зь беларускім бокам, або з расейскай кампаніяй «Атомстройэкспорт», што зьяўляецца генэральным падрадчыкам будаўніцтва АЭС, паведамляе Інтэрфакс.