З набліжэньнем 8 сакавіка на мяне ўзьнікае попыт. Журналістам трэба рабіць тэксты і перадачы “з нагоды,” і яны сьпешна шукаюць “спэцыяліста”...
Большасьць тых, хто зьвяртаецца да мяне, у тое, што жанчыны “прыгнечаныя,” ня вераць, аніякіх прыкметаў няроўнасьці ня бачыць, калі ў краіне праходзіць конкурс на найлепшыя грудзі, вітаюць яго як праяву свабоды і жаночага выбару, а не сацыяльнага парадку, празь які частка жанчын такі “выбар” і робіць. Увесь астатні год большасьці і ў галаву ня прыйдзе размаўляць пра “жанчын”, але ж працу выконваць трэба. Шчыра паважаны Юры Дракахруст, калі пачынаў два дні таму свой “Праскі акцэнт”, прысьвечаны жаночаму дню, так і сказаў: “Напярэдадні 8 сакавіка прынята гаварыць пра жанчын, на палітычным радыё, як наша, – пра правы жанчын, ці гаворачы больш навуковай мовай – пра гендэрную роўнасьць. Роўныя яны з мужчынамі ў беларускім грамадзтве ці не. Ня будзем парушаць традыцыю і сёлета”. Ну што ж, прынамсі, сумленна. Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася традыцыя. Раз на год мы пішам пра гендэрную роўнасьць.
А ўжо адзін з удзельнікаў таго “Акцэнту”, Павал Севярынец, растлумачыў, як ён тое разумее. Вельмі шкада, сказаў ён, што нашыя жанчыны вымушаныя працаваць і нават браць удзел у палітычным жыцьці, а не займацца тым, што накавана ім Богам. А таксама жанчыны ня могуць вадзіць машыну, бо губляюцца ў вострай сытуацыі. Таму, мелася на ўвазе выснова, аддайце кіраваньне мужчынам і ня рыпайцеся. Рабіце тое, што вам наканавана. А калі ў вас ёсьць сумненьні, якія менавіта пляны адносна вас мае Бог, дык не сумнявайцеся.
Я жыву ў Амэрыцы і ежджу на працу ў свой унівэрсытэт 100 міль (160 км) у адзін бок (тут прынята жыць у адным месцы, а працаваць у іншым). І праз дзень, у любое надвор'е, пад дажджом і сьнегам, у галалёд і завіруху бачу, як кіруюць жанчыны і мужчыны, проста тому, што тут амаль няма грамадзкага транспарту. Але справа ня ў гэтым прыватным факце – што жанчыны кожны дзень робяць тое, у чым Павал Севярынец ім адмаўляе. Справа ў тым, што ён і ня думаў абражаць жанчын. Ён, наадварот, хацеў зрабіць прыемнае: сказаць жанчынам, што іх чакае, калі б ён прыйшоў да ўлады. Бо, здаецца, ўпэўнены, што менавіта такога жыцьця ўсе жанчыны і хочуць. Альбо павінны хацець.
Бо, як усе мы ведаем, нараджальнасьць падае. Некаторых маладых мужчын гэта вельмі непакоіць, і гэта можна было б зразумець: у рэшце рэшт, гаворка ідзе пра нашу агульную будучыню. Але непакоіць іх гэта дзіўным чынам: менавіта такім, празь які яны атрымліваюць права кіраваць жанчынамі, хоць пакуль толькі дыскурсіўна. Вось нехта у інтэрнэце пад нікам skomoroh-roker нэрвуецца, што нараджальнасьць падае таму, што “женщина в таком раскладе очень сильно вовлечена в экономическую жизнь. Она работает, делает карьеру, приносит в семью деньги, на которые семья и позволяет себе "улучшение уровня жизни”. А таму “для увеличение рождаемости необходимо создать возможность для исключения женщины из экономики (рожать и воспитывать) и дать мужчинам зарабатывать на принятый в обществе "стандарт качества жизни" для семьи... Также это видоизменение общественной морали в сторону от потребительства (кредитный холодильник (с) ) и соотв. готовность женщин провести большую часть жизни кирхе-кюхе-киндер”.
Гэты праект нагадаў мне Карабаса-Барабаса, які казаў лялькам у сваім тэатры: “Тебя излупят плётками, и ты полюбишь меня, как миленькая”, і я спыталася ў хлопца, што менавіта ён зьбіраецца рабіць у сувязі з плянамі падымаць нараджальнасьць (бо што рабіць жанчынам, ён растлумачыў добра). Хлопец вельмі зьдзівіўся і сказаў, што ёсьць агульнавядомы спосаб і іншага пакуль не прыдумалі. Але ж, напісала я яму ў адказ, нараджаць, сапраўды, можа толькі жанчына: у мужчыны дзеля гэтага няма апаратнага забесьпячэньня. А вось што тычыцца кухні – дык там жа не полавымі органамі ўпраўляюцца, а рукамі. А яны ў мужчын і жанчын аднолькавыя. Хлопец спачатку нават не зразумеў, да чаго я вяду – а потым выбухнуў: “Вобщем хрен вас знает чем именно вам в голову на кухне попало”. Аднак на пытаньне, чаму нараджальнасьць яму так баліць, так і не адказаў.
Бо не нараджальнасьць яму на самой справе баліць, а ўласны статус: калі палову грамадзтва адаслаць на кухню – і каб ня пікалі, бо яны больш ня людзі, а інструмэнты для падвышэньня нараджальнасьці – дык у тых, хто адпраўляе, статус адразу значна падвышаецца. У жыцьці такая орвэлаўская антыўтопія немагчымая, але ў «дыскурсе» шмат хто ківае пальчыкам: жанчыны! я што вам сказаў? “І вы, жэншчына, так, вы, вы, бросьця зараз жа цыгарэту! Не пачынайце курыць!”, заклінае Альгерд Бахарэвіч у тэксце, дзе распавядае пра тое, што ня можа кінуць паліць нягледзячы на тое, што ведае пра небясьпеку для здароўя.
Калі я пісала гэтую калёнку, раптам прыйшоў камэнтар на стары допіс у маім ЖЖ, дзе я крытычна адгукнулася аб адным тэксьце па пытаньнях нацыяналізму. Аўтар, прачытаўшы пра маё стаўленьне да яго працы, напісаў, што ён думае пра ўсіх жанчын ўвогуле: “Жанчына ў прынцыпе ня здольная да разуменьня адцягненых паняцьцяў. Тым больш да такога, як нацыяналізм. Ды і канкрэтныя ідэі баба ў рэшце рэшт зьвядзе да культу фаласа. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва не было ні аднаго філосафа ці вучонага-фізіка жаночага полу”. І падпісаўся: Анатоль Астапенкa.
Ну што ж. Вось тут, здаецца, і пастаўлю кропку ў гэтым невялічкім аглядзе нашай перадсьвяточнай прасторы. З 8 сакавіка, дарагія беларускія жанчыны. Са сьвятам салідарнасьці жанчын і мужчын у барацьбе за чалавечаю годнасьць, аўтаномію і незалежнаю суб’ектнасьць. За тое, каб людзьмі звацца.