5 лютага адбылася сустрэча журналістаў Радыё Свабода з Часовым павераным ў справах ЗША ў Беларусі Майклам Скэнланам.
Інтэрвію правёў карэспандэнт Свабоды Валер Каліноўскі.
Майкл Скэнлан сярод іншага ацаніў указ Аляксандра Лукашэнкі аб рэгуляваньне інтэрнэту, пракамэнтаваў дапамогу Беларусі ад МВФ, выказаўся адносна будучых мясцовых выбараў, не абмінуў праблему правоў чалавека, у прыватнасьці — палітвязьняў, і патлумачыў, чаму Кангрэс ЗША зьбіраецца кантраляваць, як Беларусь гандлюе зброяй.
Спадар Скэнлан таксама распавёў, чаму адносна Беларусі і шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў захоўваюцца санкцыі ўраду ЗША.
Інтэрвію з Часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Майклам Скэнланам зьявіцца пазьней у эфіры і ў інтэрнэце.

Your browser doesn’t support HTML5