У Менску прадоўжыліся перамовы паміж «Белэнэрга» і расейскім «Інтер РАО ЕЭС» па транзыце расейскай электраэнэргіі ў краіны Балтыі і Калінінградзкую вобласьць і яе імпарце ў Беларусь. У Менск прыбылі прадстаўнікі расейскай кампаніі. Перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе пакуль не размарожаныя.
Вынікі сёньняшняга раўнду перамоваў пакуль не вядомыя. Кіраўнік прэс-службы «Интер РАО ЕЭС» Цімур Бялоў сказаў:
«Зараз наша дэлегацыя на перамовах. Там у рэжыме нон-стоп ідуць перамовы. Трэба дачакацца заканчэньня».
А 17-й гадзіне паводле менскага часу прэс-сакратар Міністэрства энэргетыкі Людміла Зяньковіч сказала:
«Перамовы яшчэ ня скончыліся, сядзяць, абмяркоўваюць, пытаньні вырашаюць. Калі гэта скончыцца, наколькі хутка, — ніхто ня можа гэта сказаць».
Трэці раўнд энэргетычных перамоваў у Менску плянаваўся на 19 студзеня, але быў адкладзены з тэхнічных прычынаў на 22 студзеня. Папярэднія раўнды адбыліся 12 студзеня ў Менску і 14 студзеня ў Маскве. Аднак беларускія перамоўнікі ад «Белэнэрга» і расейскі пастаўшчык у складзе прадстаўнікоў канцэрну «Интер РАО ЕЭС» так і не ўзгаднілі ўмовы камэрцыйных паставак расейскай электраэнэргіі празь Беларусь у 2010 годзе. Між тым расейскі бок абураны намерамі Менску падвысіць кошт транзыту ў 5,5 раза. У «Белэнэрга» такі крок патлумачылі меркаваным падвышэньнем аб’ёмаў падачы электраэнэргіі ў Літву ў зьвязку з закрыцьцём Ігналінскай АЭС. Гэта, у сваю чаргу, патрабуе істотнага росту выдаткаў зь беларускага боку. Раней беларускі бок заяўляў пра магчымасьць блякаваньня паставак праз свае сеткі, калі ня будзе адпаведнай дамовы. «Интер РАО ЕЭС» заявіла пра тэндэнцыю да збліжэньня пазіцыяў удзельнікаў перамоваў.
Тым часам нафтавыя перамовы пакуль замарожаныя пасьля чарговага няўдалага раўнду ў Маскве 9 студзеня з удзелам першага віцэ-прэм’ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі. У прэсавай службе Крамля пакуль не раскрываюць зьмест ліста расейскага прэзыдэнта да Аляксандра Лукашэнкі ад 17 студзеня:
«Рашэньне кіраўніцтва аб тым, што афіцыйных камэнтароў мы даваць ня будзем».
Эканаміст Валянцін Мацкевіч зьвязвае энэргетычныя перамовы з нафтавымі:
«Гэта лягічна, бо калі ідзе падвышэньне цэнаў на нафту, на газ, прычым яны ня вырашаныя, то сёньня падпісваць усялякія астатнія транзытныя лічбы было б таксама няправільна. На сёньня вельмі моцнае пытаньне па нафце. Няма такіх грошай у бюджэце, каб можна было закрываць дзіркі, і так краіна сядзіць на крэдытах».
Эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе, што нафтавае супрацьстаяньне прадоўжыцца:
«Тут шмат фактараў. З аднаго боку, Беларусь і не настойвае, каб гэта хутка вырашалася, і зразумела, чаму. А з расейскага боку ня моцна ціснуць, бо моцна націснуць вельмі цяжка. Бо гэта зьвязана з пастаўкамі нафты ў Эўропу, бо расейскія вытворцы нафты таксама ціснуць на свой урад, ім выгадна было б сюды пастаўляць, як гэта было раней. Бо гэты Мытны саюз пад пагрозай. Я думаю, яны ўсё гэта перавядуць у рост пазыкаў за неаплочанае мыта на нафту і будуць ціснуць паступова. А калі ўжо ў наступным годзе яны збудуюць свой нафтаправод у абход Беларусі, тады могуць націснуць і больш рашуча».

Няма такіх грошай у бюджэце, каб можна было закрываць дзіркі, і так краіна сядзіць на крэдытах.