«Пакуль у Расеі няма магчымасьцяў забясьпечваць Калінінград электраэнэргіяй, не карыстаючыся лініяй Беларусі», — такую думку выказаў дырэктар расейскага Фонду энэргетычнага разьвіцьця Сяргей Пікін.
Паводле ягоных слоў, вырашыць праблему зможа толькі пабудова другога энэргаблёку Калінінградзкай ЦЭЦ-2. «Ён павінны быць здадзены да канца 2010 году, і ён закрые пытаньне з энэргазабесьпячэньнем экскляву», — упэўнены Пікін.
Свае меркаваньні экспэрт выказаў у інтэрвію расейскай газэце «Взгляд».
Экспэрты канцэрну «Белэнэрга» і расейскай кампаніі «Интер РАО ЕЭС» абмяркоўваюць сёньня ў Менску ўмовы транспартаваньня расейскай электраэнэргіі празь Беларусь у Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі. Бакі пагадзіліся вырашыць праблему ў два этапы: спачатку выкажуцца экспэрты, а канчатковае рашэньне пасьля прымуць кіраўнікі прадпрыемстваў.
Умовы транзыту на 2010 год дагэтуль ня ўзгодненыя. Беларусь, паводле заяваў «Интер РАО ЕЭС», настойвае на падвышэньні стаўкі транзыту ў 5,5 раза. Але Расея згаджаецца толькі на «нязначнае» павелічэньне.