17 сьнежня Эўрапарлямэнт бальшынёй галасоў прыняў рэзалюцыю ў справе Беларусі. Парлямэнт Эўрапейскага зьвязу выказаў шкадаваньне, што пасьля шэрагу станоўчых крокаў беларускіх уладаў няма істотнага прагрэсу ў галіне правоў і свабодаў. Якое значэньне можа мець гэта рэзалюцыя для палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі? Ці ёсьць нейкія істотныя адрозьненьні ў рэзалюцыях Эўрапарлямэнту, прынятых за апошнія гады? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.
Цыганкоў: Ня толькі беларускія ўлады, але і дэмакратычныя палітыкі часам даволі скептычна выказваюцца пра рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, якія прымаюцца даволі пэрыядычна. Якое палітычнае значэньне маюць гэтыя дакумэнты, як яны ўплываюць на фармаваньне палітыкі Эўразьвязу да Беларусі?
Фёдараў: Яны сапраўды прымаюцца даволі пэрыядычна. За апошнія 15 гадоў, з таго моманту, як была прынята першая рэзалюцыя ўвосень 1995 году, іх, улічваючы сёньняшнюю, было ўжо 28. Пэрыядычнасьць — дзьве на год. Калі паглядзець, што зьмянілася за гэты час у беларускай сытуацыі — як быццам, ня вельмі шмат. І гэта дае падставы скептыкам сапраўды крытычна ставіцца да гэтых дакумэнтаў.
Але калі б не было гэтай увагі — магчыма, сытуацыя ў Беларусі была б яшчэ горшай. Эўрапарлямэнт робіць тое, што ён можа. Гэта сьведчаньне таго, што ў Эўропе не забываюць на Беларусь і гэта маральная падтрымка дэмакратычным сілам.
Цыганкоў: Ці адрозьніваецца палітычны падыход выканаўчых структураў Эўразьвязу, кіраўнікоў краінаў Эўропы ад падыходу дэпутатаў Эўрапарлямэнту? Заўсёды прынята лічыць, што дэпутаты могуць дазволіць сабе больш, могуць выступаць, крытыкаваць... А вось прадстаўнікі выканаўчай улады вымушаны паводзіць сябе больш асьцярожна.
Фёдараў: З гэтым можна пагадзіцца. У дэпутатаў, натуральна, палітычнай адказнасьці крыху меней (праўда, ня ў тых выпадках, калі яны прымаюць бюджэт). Яны больш свабодныя людзі ў гэтым сэнсе, таму паводзяць сябе больш вольна, а выканаўчая ўлада больш стрымана. Хаця, мне падаецца, дзеяньні іх ідуць у адным накірунку.
Цыганкоў: Тым ня менш рэзалюцыя — гэта важны палітычны дакумэнт. Якія зьмены вы заўважылі ў гэтым дакумэнце ў параўнаньні з рэзалюцыямі апошніх гадоў?
Фёдараў: Калі казаць прынцыпова, то кідаецца ў вочы адна зьмена — адзначаны пэўныя зрухі ў тым кірунку, які чакае ад Менску аб’яднаная Эўропа. У шмат якіх ранейшых дакумэнтах такога не было — там гучала толькі крытыка. У астатнім тое самае — прыведзеныя канкрэтныя прыклады пэўных нэгатыўных момантаў і гэтак далей.
Даволі канкрэтна з гэтай рэзалюцыі вынікае сытуацыя з Euronest — гэта парлямэнцкая асамблея краінаў-удзельніц «Усходняга партнэрства». Бо менавіта Эўрапарлямэнт сам вызначае, хто будзе браць удзел у Эўранесьце зь беларускага боку. І як выглядае, Эўрапарлямэнт настроены не пусьціць туды толькі прадстаўнікоў афіцыйнага Менску.
Фёдараў: Яны сапраўды прымаюцца даволі пэрыядычна. За апошнія 15 гадоў, з таго моманту, як была прынята першая рэзалюцыя ўвосень 1995 году, іх, улічваючы сёньняшнюю, было ўжо 28. Пэрыядычнасьць — дзьве на год. Калі паглядзець, што зьмянілася за гэты час у беларускай сытуацыі — як быццам, ня вельмі шмат. І гэта дае падставы скептыкам сапраўды крытычна ставіцца да гэтых дакумэнтаў.
Гэта сьведчаньне таго, што ў Эўропе не забываюць на Беларусь.