У аўторак кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па зьменах у выбарчым заканадаўстве. Ён заявіў, што ня бачыць перашкодаў для рэалізацыі 12-ці прапановаў Эўразьвязу, але іх рэалізацыя павінна адбывацца ў рамках дзейнай Канстытуцыі краіны.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, у яго няма ніякай алергіі і адмаўленьня што да тых прапаноў, якія ўносіць ЭЗ. Ён адзначыў, што “нам трэба мала часу, і гэтыя 12 ці 15 прапановаў Эўразьвязу можна спакойна прыняць, бяз шкоды для нашай краіны, нашай унутранай палітыкі”. Паводле кіраўніка краіны, у Эўразьвязе, Расеі, ЗША нам намякаюць на тое, што нешта недзе трэба падкарэктаваць, мы ня супраць, дзякуй, што падказваеце”. Аднак Лукашэнка заявіў, што ня мае намеру праводзіць чарговы рэфэрэндум па зьменах Канстытуцыі.
Першае з 12-ці патрабаваньняў Эўразьвязу — правядзеньне сапраўдных дэмакратычных выбараў. Аляксандар Лукашэнка дазволіў унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства, аднак гэта не павінна нэгатыўна паўплываць на стабільнасьць і кіраванасьць у краіне:
“Выбары павінны прайсьці спакойна, як яны ў нас праходзілі. Не зьвяртайце ўвагі на гэты піск і віск знутры краіны і з-за мяжы. Мы павінны спакойна працаваць і рабіць сваю справу. Гэтыя выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і адкрытымі. Таму, калі законы нашы з гэтай мэтай можна палепшыць, то гэта трэба зрабіць апэратыўна”.
Аляксандар Лукашэнка выказаўся па шэрагу прапановаў, якія ўжо раней агучвала старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Яны тычацца спрашчэньня вылучэньня і рэгістрацыі кандыдатаў, фармаваньня выбаркамаў, траціну якіх павінны складаць прадстаўнікі партый і грамадзкіх арганізацый, ды іншага.
Што да правядзеньня масавых мерапрыемстваў падчас агітацыі, то Лукашэнка загадаў раз і назаўсёды аслупаваць у населеных пунктах вызначанае для гэтага месца.
Што да пашырэньня права назіральнікаў наглядаць за падлікам галасоў, то, паводле Лукашэнкі, тут таксама няма праблемы. Маўляў, старшыня камісіі вырашае, як назіраць, “у якім куце стаяць”. Таму, калі ў гэтым пляне прымаць нейкае рашэньне, то гэта ўжо “будзе ціск і нівэляваньне таго падыходу, якія сёньня існуе”.
Камэнтуючы вынікі нарады, старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што ўсе прапановы ЦВК прынятыя.
Магчыма, у некаторых памяняецца рэдакцыя. Да прыкладу, ці можна будзе назіральнікам зблізку назіраць за падлікам галасоў? Спадарыня Ярмошына сказала, што гэтая норма мяняцца ня будзе.
“Там проста больш сыстэмна будуць выкладзены правы назіральнікаў. Пры абмеркаваньні прыйшлі да высновы, што гэтая норма ў вельмі жорсткай рэдакцыі можа абмежаваць правы сяброў выбарчых камісій, і вырашылі ня ўводзіць гэтую зьмену”.
Мяркуецца, што закон будзе прыняты ўжо на гэтай сэсіі Палаты прадстаўнікоў.
Ярмошына: “Маўр зрабіў сваю справу. Цяпер гэта ўжо дапрацоўваецца ў структурах адміністрацыі прэзыдэнта”.
На нарадзе Аляксандар Лукашэнка сказаў, што наступствы зьменаў павінны быць ясна пралічаныя, каб гэта было не “на дагоду замежным арганізацыям і дзяржавам”. Таксама ён папярэдзіў, што гэтымі зьменамі нельга даваць старт палітычным кампаніям.
Паводле Лідзіі Ярмошынай, Аляксандар Лукашэнка нічога не казаў пра свой асабісты ўдзел у наступнай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
“Ён пра гэта нічога не казаў. У яго ёсьць такая магчымасьць, прадугледжаная законам”.
Старшыня БХК Алег Гулак, камэнтуючы вынікі нарады па зьменах выбарчага заканадаўства ў кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, сказаў, што часткова прапановы АБСЭ ўлічаны:
“У любым выпадку прапановы АБСЭ тычыліся таго, што працэс выбараў павінен наблізіцца да таго, што называецца свабоднымі і справядлівымі. Трэба глядзець тэкст законапраекту, зь якога нешта будзе вынікаць. Бо прымяняць на практыцы будзем канкрэтныя тэксты. Але пакуль відаць, што набліжэньне вельмі невялікае да тых стандартаў АБСЭ. Да прыкладу, праблема, якая выклікала абурэньні шматлікіх міжнародных назіральнікаў АБСЭ, тое, што назіральнікі фактычна пазбаўлены магчымасьці назіраць за рэальным працэсам падліку галасоў. І гэта праблема не вырашаецца, як вынікае з гэтага абмеркаваньня”.
Першае з 12-ці патрабаваньняў Эўразьвязу — правядзеньне сапраўдных дэмакратычных выбараў. Аляксандар Лукашэнка дазволіў унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства, аднак гэта не павінна нэгатыўна паўплываць на стабільнасьць і кіраванасьць у краіне:
Выбары павінны прайсьці спакойна, як яны ў нас праходзілі. Не зьвяртайце ўвагі на гэты піск і віск знутры краіны і з-за мяжы.
Аляксандар Лукашэнка выказаўся па шэрагу прапановаў, якія ўжо раней агучвала старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Яны тычацца спрашчэньня вылучэньня і рэгістрацыі кандыдатаў, фармаваньня выбаркамаў, траціну якіх павінны складаць прадстаўнікі партый і грамадзкіх арганізацый, ды іншага.
Што да правядзеньня масавых мерапрыемстваў падчас агітацыі, то Лукашэнка загадаў раз і назаўсёды аслупаваць у населеных пунктах вызначанае для гэтага месца.
Што да пашырэньня права назіральнікаў наглядаць за падлікам галасоў, то, паводле Лукашэнкі, тут таксама няма праблемы. Маўляў, старшыня камісіі вырашае, як назіраць, “у якім куце стаяць”. Таму, калі ў гэтым пляне прымаць нейкае рашэньне, то гэта ўжо “будзе ціск і нівэляваньне таго падыходу, якія сёньня існуе”.
Камэнтуючы вынікі нарады, старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што ўсе прапановы ЦВК прынятыя.
Магчыма, у некаторых памяняецца рэдакцыя. Да прыкладу, ці можна будзе назіральнікам зблізку назіраць за падлікам галасоў? Спадарыня Ярмошына сказала, што гэтая норма мяняцца ня будзе.
“Там проста больш сыстэмна будуць выкладзены правы назіральнікаў. Пры абмеркаваньні прыйшлі да высновы, што гэтая норма ў вельмі жорсткай рэдакцыі можа абмежаваць правы сяброў выбарчых камісій, і вырашылі ня ўводзіць гэтую зьмену”.
Дзе ж будуць зьмены?
- “У парадку фармаваньня камісій, вызначэньні крытэру адбору ў выбаркамы.
- Магчымасьць абскарджваньня рашэньняў у суд аб фармаваньні выбаркамаў.
- Магчымасьць удзелу палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў у пасяджэньнях выканкамаў і мясцовых Саветаў па ўтварэньні выбаркамаў.
- Спрашчэньні парадку вылучэньня кандыдата.
- Скасаваньні патрабаваньня пра неабходнасьць наяўнасьці ніжэйшай структуры палітычнай партыі на тэрыторыі акругі, дзе вылучаецца кандыдат ад партыі.
- Спрашчаецца парадак збору подпісаў, ня трэба будзе завяраць подпісы сяброў ініцыятыўнай групы ў выканкамах.
- Іншыя прававыя наступствы, калі ў адным падпісным лісьце будуць сустракацца подпісы выбарцаў, якія жывуць на тэрыторыі розных акругаў ці адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак.
- Уводзяцца індывідуальныя, фінансавыя фонды кандыдатаў.
- Стане больш цікавым і яркім пэрыяд перадвыбарчай агітацыі.
- Уводзіцца заяўны прынцып правядзеньня сходаў, мітынгаў у дазволеных месцах.
- Будзе вызначана, што можна зьбіраць подпісы ўсюды, апроч месцаў, якія адмыслова забароненыя”.
- Датэрміновае галасаваньне не адмяняецца. Аднак камісіі павінны будуць, да прыкладу, штодзённа складаць пратаколы пра колькасьць выдадзеных бюлетэняў і колькасьць выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні.
- Плянуецца рэгуляваць падлік галасоў асобна па розных скрынях.