1989 год: кроніка рэвалюцый

6 лютага – Польшча: пачатак працы “круглага стала” паміж уладай і “Салідарнасьцю”



Травень – Вугоршчына адчыніла мяжу з АЎСТРЫЯЙ, дзясяткі тысяч немцаў з ГДР перайшлі ПРАЗ Вугоршчыну НА ЗАХАД


11 і 18 чэрвеня - 2 туры паўсвабодных выбараў у польскі Сойм і Сэнат, перамога “Салідарнасьці”


21 жніўня – абраньне на прэм'ер-міністра Польшчы кандыдата “Салідарнасьці” Тадэвуша Мазавецкага


10 верасьня – Вугоршчына дазваляе эміграцыю ў ФРГ нямецкім уцекачам з ГДР


9 кастрычніка – Велізарная маніфэстацыя пратэсту ў Лейпцыгу, паліцыя адмаўляецца ўжываць сілу супраць дэманстрантаў


18 кастрычніка – сыход у адстаўку “па стане здароўя” камуністычнага лідэра ГДР Эрыха Хонэкера


9 лістапада – адкрыцьцё мяжы паміж ГДР і ФРГ, разбурэньне Бэрлінскага муру


11 лістапада – сыход у адстаўку пад ціскам рэфарматарскага крыла ў кампартыі лідэра баўгарскай кампартыі Тодара Жыўкава, які кіраваў краінай 35 гадоў

17 лістапада – паліцыя разагнала студэнцкую дэманстрацыю ў Празе, пачатак “аксамітнай” рэвалюцыі


27 лістапада – масавыя мітынгі і дэманстрацыі ў Чэхіі, агульнанацыянальны страйк


29 лістапада – адстаўка ўраду Чэхаславаччыны Мілаша Якеша



18 сьнежня – забурэньні ў румынскім горадзе Цімішоара, жорсткія дзеяньні паліцыі і спэцвойскаў


21 сьнежня – хваляваньні падчас мітынгу ў Бухарэсьце, пачатак рэвалюцыі


25 сьнежня – ваенны трыбунал над кіраўніком Румыніі Нікалае Чаўшэску і ягонай жонкай Еленай, расстрэл Нікалае і Елены Чаўшэску

26 сьнежня – абраньне новым прэзыдэнтам Чэхаславаччыны дысыдэнта Вацлава Гаўла