Устаноўчы зьезд партыі БХД адбудзецца а 10-й раніцы 31 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы, калі арганізатары зьезду ня знойдуць памяшканьня.
Пра гэта паведаміў сёньня сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Павал Севярынец. Ён адзначыў, што сябры аргкамітэту зьвярталіся ў 11 арганізацый з просьбай даць памяшканьне для правядзеньня ўстаноўчага зьезду. Дзесяць зь іх адмовілі, а апошняя — Палац рэспублікі — пакуль не дала ніякага адказу.
Першы ўстаноўчы зьезд адбыўся паўгода таму. Пасьля таго як сьпісы заснавальнікаў партыі трапілі ў Міністэрства юстыцыі, на людзей у рэгіёнах пачалі ціснуць на працы і вучобе. Гэтым разам на ўстаноўчы зьезд зьбяруцца каля 700 чалавек.
БХД увойдзе ў новую незалежніцкую кааліцыю, якая пакуль ня мае назвы. Таксама ў кааліцыю ўвойдуць БНФ, Малады фронт, Маладая Беларусь і некалькі іншых арганізацый.