Пастара пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў на 12 базавых велічыняў (гэта 420 000 рублёў). Яго абвінавацілі ў тым, што ён замінаў супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сытуацыяў увайсьці ў храм. Гэта ня першы штраф, якім пакаралі пратэстанцкага сьвятара цягам апошніх чатырох гадоў.
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка зазначыў, што суполка ад 2005 году штрафамі заплаціла дзяржаве каля 10 000 даляраў.
“Так, было шмат штрафаў. Мяркую, што недзе каля 10 000 даляраў заплацілі за ўсе гэтыя гады. Цяжка да гэтага прызвычаіцца. Усё роўна грошы… Мы ж не друкуем грошы.
Вядома, гэта непрыемна. Але мы прынялі рашэньне. У любым выпадку, што б ні здарылася, мы будзем настойваць на сваім. Такім чынам мы даем зразумець ўладам: маўляў, давайце шчыра і канструктыўна размаўляць. Мы не дапускаем такія мэтады. Ну й што, што штраф? Ну й што з гэтага?”.
Канфлікт паміж гарадзкімі ўладамі і вернікамі пачаўся ў жніўні 2005 году. Чыноўнікі Менгарвыканкама пазбавілі вернікаў спачатку зямельнага надзелу, а потым і храма (былога калгаснага кароўніка на ўскрайку Менску). Вернікі ў судах намагаліся, каб іх будынку надалі статус культавага, але прайгралі ўсе працэсы.
Пастара штрафавалі некалькі разоў за правядзеньне несанкцыянаваных набажэнстваў. Адміністратар царквы Васіль Юрэвіч ў 2006 годзе мусіў заплаціць шэсьць мільёнаў рублёў за тое, што памаліўся ў сваім храме.
Вернікі распачалі бестэрміновую галадоўку, патрабуючы, каб ім пакінулі будынак. Салідарнасьць з беларускімі пратэстантамі праявілі пратэстанцкія суполкі ў Эўропе і ЗША. Вячаслава Ганчарэнку запрасілі ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і паабяцалі вырашыць усе пытаньні ў Вышэйшым гаспадарчым судзе на карысьць вернікаў.
Сёлета суд адмовіў вернікам па ўсіх пазыцыях. На агульным сходзе суполкі “Новае жыцьцё” было прынятае рашэньне не пускаць у храм прадстаўнікоў розных дзяржаўных структур.
Справа царквы “Новае жыцьцё” набыла розгалас у грамадзтве. Пасьля прыняцьця новага закона аб рэлігіі некалькі пратэстанцкіх суполак не прайшлі перарэгістрацыю. Пасьля гэтага пастараў і вернікаў штрафавалі за так званыя несанкцыянаваныя набажэнствы. Памеры штрафаў агулам дасягалі некалькі тысяч даляраў. Некалькі пастараў, сярод якіх Георгій Вязоўскі, за не дазволенае ўладамі набажэнства адбылі арышты.