Суд Маскоўскага раёну аштрафаваў пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 12 базавых (420 тысяч рублёў).
Пастара абвінавацілі ў тым, што ён чыніў перашкоды супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, каб тыя агледзелі будынак.
Фармальнай падставай для складаньня пратаколу стаў выпадак, калі вернікі суполкі “Новае жыцьцё” не пусьцілі ў свой храм супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый. Вернікі на агульным сходзе вырашылі не пускаць прадстаўнікоў розных структураў у свой храм на знак пратэсту супраць палітыкі гарадзкіх уладаў.
Нагадаем: канфлікт паміж пратэстанцкай суполкай і гарадзкімі ўладамі пачаўся ў жніўні 2005 году. Вернікаў спачатку пазбавілі зямельнага надзелу, а потым і храму (былога калгаснага кароўніка на ўскрайку Менску, які вернікі набылі і адрамантавалі за свае грошы). Пасьля гэтага пастара Вячаслава Ганчарэнку і адміністратара царквы Васіля Юрэвіча некалькі разоў штрафавалі за правядзеньне несанкцыянаваных набажэнстваў.
Вернікі распачалі пост-галадоўку і ў выніку пастара запрасілі ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі. Яму паабяцалі вырашыць усе пытаньні ў судзе на карысьць вернікаў.
Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пацьвердзіў усе ранейшыя рашэньні і вернікі прайгралі суд па ўсіх пазыцыях.
У адказ вернікі вырашылі не пускаць у храм прадстаўнікоў розных ведамстваў.