Каля 200 прадпрымальнікаў з усіх рэгіёнаў краіны сабраліся сёньня на форум, які яны назвалі “Ўсебеларускім самітам “За права прадпрымаць!”
Дробныя прадпрымальнікі заявілі, што гатовыя прадаваць у сваіх шапіках тавары беларускай вытворчасьці, калі ім дазволяць прадаваць і беларускае піва.
На сход, арганізаваны аб’яднаньнем “Пэрспэктыва”, прыйшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Грамадзкай кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта, заводаў-вытворцаў піва, замежныя дыпляматы. Паводле палітыка Ўладзімера Нісьцюка, да яднаньня падштурхнуў эканамічны крызіс.
Сярод праблемаў, якія хвалююць прадпрымальнікаў, самай балючай выявілася ўрадавая забарона прадаваць піва ў гандлёвых шапіках, якая паступова рэалізуецца па ўсіх абласьцях краіны. Урад настойвае, што такі гандаль спрыяе алькагалізацыі насельніцтва. Аднак гэтая забарона зьнізіла агульны таваразварот у шапіках ды прывяла да банкруцтва шмат каго з дробных гандляроў.
Любоў Кісялёва з Гомеля нядаўна вымушаная была закрыць два сваіх кіёскі і звольніць чатырох прадаўцоў. Цяпер яна рыхтуецца да закрыцьця іншых гандлёвых пунктаў. Яна кажа, што магчымасьці заняцца іншым бізнэсам у пэрыяд крызісу ў яе няма. Справа ня толькі ў піве, кажа яна:
“Гэта лабіраваньне інтарэсаў, пачалі адкрывацца гіпэрмаркеты. Што да піва, то для чаго цяпер адкрыліся начныя крамы, якія кругласутачна прадаюць піва, гарэлку, віно?”
Сябра Грамадзкай кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Нісьцюк публічна падтрымаў такую думку:
“Тое, што адбылося з кіёскамі ў Менску, сёньня любы думаючы чалавек ацэньвае проста: камусьці трэба было гэтыя гандлёвыя месцы перанесьці пад сьцягі буйнога бізнэсу, у буйныя гандлёвыя цэнтры, якія, як правіла, будуюцца з удзелам чыноўніцкага апарату”.
Дробныя прадпрымальнікі пераконвалі, што яны настойваюць на роўных умовах для вядзеньня бізнэсу, нягледзячы на ягоныя маштабы, што гатовыя пайсьці насустрач пажаданьням Аляксандра Лукашэнкі і дапамагчы дзяржаўным прадпрыемствам разгрузіць склады зь іншымі таварамі, калі ім дазволяць гандляваць і беларускім півам. Падтрымалі прадпрымальнікаў і вытворцы піва.
Брэнд-мэнэджэр менскай піўной кампаніі “Аліварыя” Сяргей Рубец зазначае, што калі ў 2008 годзе кіёскі прадавалі каля 40 працэнтаў піва, то сёлета — толькі каля 20 працэнтаў. Вытворчасьць піва на “Аліварыі” скарацілася амаль на 10 працэнтаў. Ва ўрадзе гэтую інфармацыю праігнаравалі, не прыслухаліся да пазыцыі вытворцаў, кажа спадар Рубец:
“Там ня тое што супраць піва была скіраваная кампанія, яна была накіраваная супраць кіёскаў у прынцыпе. Але піва, канечне, страціла, гэты гандлёвы канал — кіёскі — цяжа хутка замяніць нейкім іншым”.
Прадстаўнік Дэпартамэнту прадпрымальніцтва Мінэканомікі Валерый Хомчанка ня змог парадаваць удзельнікаў форуму. Ён зазначыў, што пастанова ўраду ўхваленая і выконваецца, але сытуацыя пасьля забароны на продаж піва вывучаецца, і па выніках маніторынгу ды аналізу будзе ўхваленае нейкае рашэньне. Якое і калі — прадказаць ён ня змог.
Ініцыятар форуму, кіраўнік аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка зазначыў, што ад урадавай пастановы збанкрутавалі ўжо тысячы людзей, яшчэ перад тысячамі стаіць тая ж пагроза, таму маўчаць яны ня будуць:
“Мы зробім усё, каб нас пачулі. Калі ня тут, то ў іншых месцах. „Пэрспэктыва“ ня толькі канфэрэнцыі праводзіць. Летась марш прадпрымальнікаў сабраў 3 з паловай тысячы чалавек. У нас ёсьць досьвед цывілізаваных вулічных акцыяў”.
На сход, арганізаваны аб’яднаньнем “Пэрспэктыва”, прыйшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Грамадзкай кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта, заводаў-вытворцаў піва, замежныя дыпляматы. Паводле палітыка Ўладзімера Нісьцюка, да яднаньня падштурхнуў эканамічны крызіс.
Сярод праблемаў, якія хвалююць прадпрымальнікаў, самай балючай выявілася ўрадавая забарона прадаваць піва ў гандлёвых шапіках, якая паступова рэалізуецца па ўсіх абласьцях краіны. Урад настойвае, што такі гандаль спрыяе алькагалізацыі насельніцтва. Аднак гэтая забарона зьнізіла агульны таваразварот у шапіках ды прывяла да банкруцтва шмат каго з дробных гандляроў.
Любоў Кісялёва з Гомеля нядаўна вымушаная была закрыць два сваіх кіёскі і звольніць чатырох прадаўцоў. Цяпер яна рыхтуецца да закрыцьця іншых гандлёвых пунктаў. Яна кажа, што магчымасьці заняцца іншым бізнэсам у пэрыяд крызісу ў яе няма. Справа ня толькі ў піве, кажа яна:
“Гэта лабіраваньне інтарэсаў, пачалі адкрывацца гіпэрмаркеты. Што да піва, то для чаго цяпер адкрыліся начныя крамы, якія кругласутачна прадаюць піва, гарэлку, віно?”
Сябра Грамадзкай кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Нісьцюк публічна падтрымаў такую думку:
“Тое, што адбылося з кіёскамі ў Менску, сёньня любы думаючы чалавек ацэньвае проста: камусьці трэба было гэтыя гандлёвыя месцы перанесьці пад сьцягі буйнога бізнэсу, у буйныя гандлёвыя цэнтры, якія, як правіла, будуюцца з удзелам чыноўніцкага апарату”.
Дробныя прадпрымальнікі пераконвалі, што яны настойваюць на роўных умовах для вядзеньня бізнэсу, нягледзячы на ягоныя маштабы, што гатовыя пайсьці насустрач пажаданьням Аляксандра Лукашэнкі і дапамагчы дзяржаўным прадпрыемствам разгрузіць склады зь іншымі таварамі, калі ім дазволяць гандляваць і беларускім півам. Падтрымалі прадпрымальнікаў і вытворцы піва.
Калі ў 2008 годзе кіёскі прадавалі каля 40 працэнтаў піва, то сёлета — толькі каля 20 працэнтаў. Вытворчасьць піва на “Аліварыі” скарацілася амаль на 10 працэнтаў.