Слухачы абмяркоўваюць вяртаньне з Нарвэгіі ў Беларусь паэта і былога палітвязьня Славаміра Адамовіча, становішча фінансавай сыстэмы Беларусі, а таксама іншыя тэмы.
Паэт і былы палтвязень Славамір Адамовіч пасьля сямігадовага жыцьця ў Нарвэгіі вярнуўся ў Беларусь. Камэнтар слухачкі “Свабоды”:
Ніна Армалінская, Салігорск: “Добры дзень, Радыё Свабода! Вітаю Славаміра Адамовіча і вельмі рада, што ён вярнуўся на Радзіму. Сапраўдны беларус: дзе б ён ні быў, але празь некаторы час абавязкова вяртаецца ў сваю родную хату. Здароўя яму, творчасьці і аптымізму”.
Далей наступнае тэлефанаваньне:
Спадар: “Некаторыя адмарозкі выступаюць супраць камуністычнай сыстэмы. Гэта людзі, якія ня ведаюць, што прадугледжвала гэтая сыстэма. А пажылі мы цудоўна. Мы атрымлівалі дармавыя кватэры цягам пяці, ад сілы дзесяці год, адукацыю, атрымлівалі працу. Людзі спакойна, з радасьцю хадзілі на гэтую працу. Зараз жа, нягоднікі, абараняюць капіталістычную сыстэму. Гэта варварская сыстэма, якая зрабіла людзей жабракамі. Узгадайце, калі даярка і пастух езьдзілі на курорты задарма, атрымлівалі прыстойны заробак? За адзін заробак можна было набыць усё абсталяваньне ў тую кватэру, якую яму давалі. Зараз ходзяць, жабракі, і ганяць гэты сацыялізм. Языкі ім трэба прышчаміць. Гэта адмарозкі, пэўна, дзеці былых паліцаяў, якім давалі па дзесяць год турмы, але мала. Якія палілі, расстрэльвалі, вешалі, а цяпер усё добра. Усё на гэтым”.
Выказваньне камэнтуе дасьледчыца гісторыі савецкага пэрыяду Тацьцяна Процька:
“У сталым веку людзі ўяўляюць сваё жыцьцё не такім, якім яно было насамрэч, а такім, якім хацелася б бачыць. Гэтым яны апраўдваюць і свае ўчынкі, і сваё пустое жыцьцё, трымаючыся за гэты міт. Камунізм — прыгожая казка, якая ня здолела быць рэалізаванай у жыцьці. Канечне, дыктавалася з высокіх трыбун і ў людзкую сьвядомасьць укладалі думку, што ўсе людзі роўныя і ўсе маюць роўныя магчымасьці атрымаць ад грамадзтва даброты, якіх яны жадаюць. Гэта замацоўвалася ў людзкой сьвядомасьці, і сьведчаньнем ёсьць гэты званок. Пакуль што ў межах сучаснай цывілізацыі людзі не стварылі нічога лепшага для атрыманьня дабротаў па-за межамі так званай капіталістычнай сыстэмы. Толькі гэтая сыстэма адпавядае асаблівасьцям сучаснай цывілізацыі і дае ўмовы людзям найбольш поўна рэалізаваць свае магчымасьці, якія Бог даў кожнаму чалавеку”.
Працягваем праграму іншымі выказваньнямі:
Спадар: “Як разьвіваецца эканоміка Беларусі — дастаткова паглядзець на курс беларускага рубля адносна даляра і эўра. Зараз грашовая адзінка Беларусі ператвораная ў макулятуру”.
Валерый Курневіч, Барысаў: “Кіраўнік раёну Ўладзімір Мірановіч абяцаў, што ў ягоны пэрыяд службы ня будуць чыніць перашкод газэце „Барысаўскія навіны“. А на справе ўжо відаць дурны знак: ідэалягічны аддзел (Людміла Гарнак) забараніў прадпрымальніцы Фолкінай газэту „Барысаўскія навіны“ прадаваць. Выходзіць, мне трэба Людмілу Гарнак сьлёзна прасіць, а можа, мацярыць, каб я, інвалід, у зручным мне месцы змог газэту набыць”.
Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: +375 29 391-22-24 Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.