Міністэрства эканомікі стаіць на сваім

Карэктыроўка прагнознага паказьніку інфляцыі не прадугледжаная, паведаміў дырэктар дэпартамэнту цэнавой палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.


Інфляцыя за студзень – сакавік 2009 году



“Прагнозы паказьнік па інфляцыі на 2009 год – ня болей за 11%, ён карэктавацца ня будзе”, - заявіў Фамін. Летась інфляцыя склала 13,3%.


Інфляцыя ў Беларусі 2005-2008 гг



Прадстаўнік Мінэканомікі дадаў: “Будуць прымацца ўсе захады, якія дазволяць выканаць гэты паказьнік”.

У Міністэрстве эканомікі не выключаюць, што ў красавіку магчымая дэфляцыя, перадае Інтэрфакс.