12 — 14 чэрвеня на беларускай-літоўскай мяжы, каля Нарвіліскага замку будзе праходзіць трэці Міжнародны фэстываль музыкі і мастацтва “Be2gether”. Сёньня ў літоўскай амбасадзе ў Менску адбылася прэзэнтацыя імпрэзы.
Прэзэнтацыю адкрыў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі Эдмінас Багдонас:
“Я вельмі рады, што трэці год запар мой сябар і калега Гедрус Клімкявічус прыяжджае з адной мэтай — запрасіць вас у Нарвілішкі пабыць разам, паслухаць добрую музыку, папіць піва, якога ў Літве 100 гатункаў”.
Гедрус Клімкявічус — вядомы ў Літве бізнэсоўца, які трэці год запар на энтузіязме, на ўласныя сродкі, на тэрыторыі ўласнага замку ладзіць музычныя фэсты, куды запрашае ўсясьветна вядомых музыкаў:
“Мы пачынаем сёлета ня ў жніўні, а ў чэрвені: 12 — 14 чэрвеня, гэта зноў жа пятніца, субота і возьмем палову нядзелі. Пастараемся, каб была прадстаўленая розная музыка, розныя стылі на ўсе густы. Зноў жа будзе шмат творчых мастацкіх праектаў. Сёлета будзем запрашаць і творчыя сілы зь Беларусі”.
Удзельнікамі фэстаў былі Morcheeba, Gloove Armada, Tricky, Bloodhound Gang, Fools Garden і многія іншыя.
Арганізатар фэсту Гедрус доўга інтрыгаваў, не прызнаваўся, якія сюрпрызы чакаюць гледачоў сёлета. Пасьля доўгіх угавораў журналістаў прыадкрыў таямніцу:
“Будуць „Gogol Bordello“ , адзін з самых фэстывальных гуртоў у сьвеце. Будуць сёньняшнія хіт-мэйкеры „Polarkies 18“ — яны ў топах многіх радыёстанцыяў Эўропы. Запрасілі мы і старых знаёмых „Touch and Go“. Будзе цяжкая група „Clawfinger“ Будзе літоўская зорка Андрус Мамантавас. І амбасадары нашага фэстывалю — „Ляпис Трубецкой“”.
Дарэчы, “Ляпісы” былі ўдзельнікамі самага першага фэстывалю два гады таму і мелі добры посьпех. Амбасадар Эдмініс Багдонас дагэтуль пад моцным уражаньнем — нядаўна хадзіў на іх канцэрт у Менску, слухае дыск у машыне:
“Сёлета мы вельмі рады, што асноўным калектывам будзе беларускі гурт, які мне вельмі-вельмі падабаецца — „Ляпис Трубецкой“. Я таксама там буду, вазьму ўсіх сваіх сяброў, калегаў — амбасадары таксама зьбіраюцца”.
Зь беларускіх гуртоў на фэстывалях выступалі “Drum Extasy”, “N.R.M.”, “IQ-48”, “Ляпис Трубецкой”. Саліст гурту Павал Булатнікаў кажа:
“Цудоўная магчымасьць у музыкаў выступаць на адной сцэне з эўрапейскімі і ўсясьветнымі зоркамі, а ў гледачоў фэстывалю паслухаць і паглядзець канцэрты эўрапейскага ўзроўню з добрым гукам, добрым сьвятлом. Вялікі дзякуй нашым братам — літоўцам, што яны такія фэсты арганізуюць”.
Музычны прадусар Яўген Калмыкоў прызнаецца:
“Канечне, я зайздрошчу, шчыра кажучы, што ў Літве ёсьць такі фэстываль, а ў Беларусі няма. Таму мы асуджаныя езьдзіць на яго, любіць гэты фэст”.
І хоць першыя два фэсты пакуль яшчэ ў фінансавым пляне не прыносяць прыбыткаў, арганізатар “Be2gether” Гедрус Клімкявічус перакананы:
“Такія фэсты, як „Be2gether“, — гэта брэнд Літвы, які дае пасыл, дапамагае людзям даведацца пра Літву, таксама пра Беларусь. І мы ганарымся, што мы таксама эўрапейцы. На гэты фэст прыяжджаюць людзі з усёй Эўропы. І ўсе мы зацікаўленыя, каб гэты фэст быў!”