Пазыцыю ЗША, выкладзеную ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб правах чалавека ў Беларусі, камэнтуе праваабаронца Алесь Бяляцкі:
СЛУХАЦЬ:
“У справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША паказаная аб’ектыўная рэальнасьць. Мы бачылі пэўны пэрыяд суровага зацішша ў сьнежні, калі выпусьцілі Аляксандра Баразенку. Было пэўнае неразуменьне, што будзе далей. Але тое, што адбылося ў другой палове студзеня і на пачатку лютага, гэта нас вельмі непакоіць. Бо мы пабачылі разагнаныя мірныя акцыі са зьбіцьцём моладзі, мы бачым новых-старых палітзьняволеных. Найперш тых маладзёнаў, якія праходзілі паводле “справы 14”, гэта Арцём Дубскі і Максім Дашук. Гэта адназначна палітычныя зьняволеныя, і як гэта ацэньваць? І заявы некаторых беларускіх палітыкаў, што ў нас няма палітзьняволеных, а таксама прадстаўнікоў некаторых міжнародных эўрапейскіх арганізацый, яны спатыкаюцца аб дзьве гэтыя асобы. І пераскочыць іх нельга, я сказаў бы так”.