Філарэт кандыдатам на патрыярха — “сытуацыя дваякая”

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт

Адным з трох прэтэндэнтаў на пасад патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі стаў Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт. Як паставіліся да гэтага ў Беларусі?

Паводле кіраўніка прэс-службы Маскоўскай патрыярхіі айца Ўладзімера Вігілянскага, абраньне патрыярха адбудзецца 27 студзеня на памесным саборы РПЦ. Аднак калі там працягнецца вылучэньне новых кандыдатаў, то гэта моцна зацягне працэс выбараў. У выпадку, калі мітрапаліт Філарэт будзе абраны патрыярхам, то хто стане кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы? Айцец Уладзімер адзначыў:

“У іх ёсьць свой сынод, у які ўваходзяць 12 эпіскапаў. Яны, сынод, будуць абіраць свайго прадстаяцеля. І зацьвярджаць гэта будзе сынод Расейскай праваслаўнай царквы. Яшчэ многа невядомых рэчаў, інтрыга будзе да самага канца”.

Паводле айца Ўладзімера, некаторыя кандыдаты могуць яшчэ адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Аднак гэта стане вядома падчас памеснага сабору, і якое рашэньне прыме ўладыка Філарэт, пакуль невядома.

Дэлегат памеснага сабору з Бабруйску, бізнэсовец Ігар Баншчыкаў адзначыў:

“Я рады, што наш мітрапаліт Філарэт — адзін з кандыдатаў на патрыярха.
Вельмі прыемна, што наш мітрапаліт мае аўтарытэт ва ўсёй РПЦ.
Мне гэта вельмі прыемна, што наш мітрапаліт мае аўтарытэт ва ўсёй РПЦ. Будзе саборны розум, царква будзе галасаваць. Удзел кожнага — у руках Госпада”.

Адносна вылучэньня кандыдатуры мітрапаліта Філарэта на пасад патрыярха гісторык Лідзія Кулажанка адзначыла:

“З аднаго боку, ганарова і вельмі важна, што зь Беларусі прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы вылучаецца кандыдатам і можа стаць патрыярхам. А з другога боку,
Усе праваслаўныя вернікі жадаюць, каб мітрапаліт працягваў тут сваё служэньне, у Беларусі.
усе праваслаўныя вернікі жадаюць, каб мітрапаліт працягваў тут сваё служэньне, у Беларусі. Бо высока цэняць за яго дзейнасьць. Таму сытуацыя дваякая, і вернікі кажуць — усё на волю Божую”.

Паводле сьвятара незарэгістраванай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айца Леаніда Акаловіча, “усе маскоўскія патрыярхі і застануцца маскоўскімі”. Айцец Леанід згадвае, што расейскі экс-прэзыдэнт Уладзімер Пуцін узнагародзіў мітрапаліта Філарэта ордэнам “За заслугі перад Айчынай”.

“Гэты — хітрая лісіца такая, і нашым, і вашым. Але ён заявіў, што служыць расейскай айчыне, калі ўзнагароджваў яго Пуцін. Хваліцца, што тут праходзіць духоўнае адраджэньне. Духоўнае яно духоўнае, але антынацыянальнае. Мітрапаліт Філарэт на нашых землях анічуць не займаецца беларусізацыяй царквы. Як не займаўся і нябожчык Аляксій. Нічога добрага ён не зрабіў,
Мітрапаліт Філарэт на нашых землях анічуць не займаецца беларусізацыяй царквы.
ні адзін, ні другі, для сапраўднага беларускага, нацыянальнага, духоўнага адраджэньня. Працягваецца дэнацыяналізацыя беларусаў праз царкву. Бо гэта лічыцца расейская царква, хаця і захапілі назву „беларуская“, але беларусізацыяй яны не займаюцца. І гэта для нас аніякай карысьці не было і ня будзе. Адно што калі забяруць гэтага, то хто ведае, які прыйдзе?”



У Маскве на архірэйскім саборы Расейскай праваслаўнай царквы вылучаны тры прэтэндэнты на пасад патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Амаль дзьвесьце архірэяў бралі ўдзел у галасаваньні. 97 прагаласавалі за мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла, трыццаць два — за мітрапаліта Калускага і Бораўскага Клімэнта, і шаснаццаць — за мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта. Абраньне патрыярха павінна адбыцца 27 студзеня на Памесным саборы.

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Ўладзімер адмовіўся быць кандыдатам на Маскоўскі патрыяршы пасад. Пра гэта ён паведаміў у сваёй прамове на сходзе дэлегатаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату на памесны сабор РПЦ.

Ён адзначыў, што жадае прадстаць прад Богам 121-м мітрапалітам Кіеўскім. А 16-м патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі “няхай будзе той, на каго пакажа Бог і ваш выбар”.