Допіс наведніка нашага сайту, назіральніка на адным з выбарчых участкаў Ясенінскай выбарчай акругі № 100 Юрася Навіцкага.
Фіксаваць парушэньні Выбарчага Кодэксу на відэа мне было забаронена пад пагрозаю выдаленьня: “Яшчэ адно фота — і будзеце выдаленыя!”
Уставаць з-за стала й назіраць за выбарчым працэсам у межах нават беларускага закону мне таксама было забаронена пад пагрозаю выдаленьня.
Дык як назіраць? Як фіксаваць парушэньні, калі яны будуць мець месца? Дзе празрыстасьць працэсу? Якая галоснасьць?
“Назіральнікі” ад “Белае Русі”, СНД і вэтэранаў пабылі некалькі хвілін, бо ім сапраўднае назіраньне непатрэбнае, нават папер ніякіх ані ў кога ня бачыў, апроч СНДоўца, які запісаў папярэднія лічбы і зьнік. А вэтэранка, якая адна й была са мною на апячатваньні скрыняў і праз паўгадзіны сышла, увогуле ўзяла бок камісіі і на кожнае законнае пытаньне да старшыні рэагавала вельмі неадэкватна, нават давялося прасіць міліцыянта ўтаймаваць яе. У мяне тут напісана на дзьве бачынкі А4, але, мусіць, хопіць для камэнтару трох здымкаў.