Прэсавы сакратар БДІПЧ АБСЭ Енс-Хаген Эшэнбэхер (Jens-Hagen Eschenbacher) пракамэнтаваў для Радыё Свабода заяву Лідзіі Ярмошынай пра інцыдэнт у Бабруйску, дзе назіральнікі ад АБСЭ нібыта “павалілі скрыню для галасаваньня на падлогу і білі яе нагамі”.
«Адзінае, што я магу сказаць – гэта тое, што мы дасьледуем гэты інцыдэнт і высьвятляем, ці вытрыманы быў кодэкс паводзінаў назіральніка. І потым мы прымем належныя захады. Калі высьвятліцца, што гэта быў інцыдэнт, у якім наш назіральнік ня выканаў кодэкс паводзінаў – тады мы прымем належныя захады. На дадзены момант я не магу сказаць нічога больш”.
Міліцыя нічога не ведае пра паваленую скрыню для галасаваньня
Ярмошына: “Назіральнікі АБСЭ скінулі скрыню для галасаваньня і білі яе нагамі”