27 верасьня – апошні дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў. ТЭМА ДНЯ
Віктар Івашкевіч: “Ніякіх штурмаў не плянуецца”
Палітыкі заклікалі людзей выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў дзень галасаваньня а 8 вечара. Якія мерапрыемствы адбудуцца 28 верасьня?
Масты: міліцыянты зрываюць ўлёткі
27 верасьня супрацоўнікі МУС зрывалі па ўсім горадзе ўлёткі і нават спрабавалі выцягнуць іх з паштовых скрынак.
“У нас банкету пасьля выбараў ня будзе”
Як рыхтуюць да заўтрашняга галасаваньня выбарчыя участкі?
Хто будзе лічыць галасы?
Узрост, гендэрны склад і прадстаўніцтва членаў участковых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу.
Суды ня хочуць разглядаць выбарчыя справы
Кіраўніцтва АГПі і КПБ атрымалі адказы, адпаведна, з менскага гарадзкога і Савецкага раённага судоў.
Масква: пратэставалі супраць прызнаньня выбараў
“Мы патрабуем ад кіраўніцтва Эўрапейскага зьвязу і ЗША не займацца крывадушшам у адносінах да кіруючага ў Беларусі рэжыму”.
Канчатковыя вынікі выбараў падлічаць 3 кастрычніка
Папярэднія ж вынікі будуць вядомыя да 1 ночы панядзелка 29 верасьня.
На выбары акрэдытавана 925 міжнародных назіральнікаў
402 назіральнікі прыехалі ў Беларусь па лініі СНД, 465 – па лініі АБСЭ, астатнія – прадстаўляюць выбаркамы сваіх краінаў ці зьяўляюцца дыпляматамі.
«Рэпарцёры бязь межаў» крытыкуюць асьвятленьне выбараў
“Мы шкадуем, што не адбылося паляпшэньня ў асьвятленьні выбарчай кампаніі”.
Фінішавала кампанія “Не заганяйся 2008”
Моладзевая ініцыятыва “Студфармат” спрабавала давесьці студэнтам, што галасаваньне – гэта не абавязак, а права.
70 дэмакратаў, 32 дэпутаты, 59 жанчын
У выбарах у Палату прадстаўнікоў удзельнічаюць 70 кандыдатаў з адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмсілаў, паведаміў Інфармацыйны цэнтар АДС.
Кадыдаты ў дэпутаты спалілі свае пасьведчаньні
Васіль Лаўрынюк і Віктар Канцавенка такім чынам выказалі пратэст супраць недэмакратычных і несправядлівых выбараў.
У Воршы выбаршчыкі зьнікаюць цэлымі вуліцамі
Як выявілі назіральнікі, аршанская вуліца імя Цэліб’ева, завулкі Цэліка, Шакміна і Рынкавы, а таксама Мэтэаралягічны праезд ня трапілі ў склад ніводнага з выбарчых участкаў.
Колькасьць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова, па рэгіёнах:
Асноўны дзень галасаваньня – 28 верасьня.
Паводле Выбачага кодэксу, каб выбары адбыліся, павінна прагаласаваць болей за 50% выбарцаў, паведамляе БелаПАН.
Датэрміновае галасаваньне б’е рэкорды
За чатыры дні прагаласавала болей, чым на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах за пяць.