Алесь Чыгір, які зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ад АДС у Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе № 80, лічыць:
“Гэта — рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі на беспакаранасьць з боку эўрапейскіх структураў і наагул усясьветнай супольнасьці. Ён кажа, што ўлада выказваецца за дыялёг з апазыцыяй, што выбары будуць свабоднымі і празрыстымі. Эўрапейцы гэта жадаюць чуць, ківаюць галавой, робяць заявы, што вось-вось адменяць санкцыі. А Лукашэнка ў адказ проста зьбівае дэмакратычных актывістаў. Тым больш — зьбіваюць дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Нахабным чынам парушаюць выбарчае заканадаўства.
Эўропа зноў будзе ўсё гэта глытаць”.