Выкладчык катэдры дыпляматычнай і консульскай службы факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ Міхаіл Бацян— пра выхад Грузіі з СНД.
“Сам факт знаходжаньня ў адной арганізацыі краінаў, якія ваююць паміж сабой, зьяўляецца нейкім нонсэнсам. Таму, мне падаецца, ня дзіўна, што Грузія выступіла з такой ініцыятывай — выйсьці з СНД.
Пакуль такіх прэцэдэнтаў не было, каб нехта бразнуў дзьвярыма. Адпаведна, гэта будзе прэцэдэнтам. Можа дайсьці да таго, што СНД у пэрспэктыве наагул перастане існаваць. І так мы бачым, што арганізацыя пераўтварылася ў клюб, дзе зьбіраюцца кіраўнікі дзяржаваў, нешта падпісваюць, але на практыцы мы мала што адчуваем”.