Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе за зачыненымі дзьвярыма пачаўся працэс над амэрыканскім адвакатам Эмануілам Зэльцэрам і ягонай сакратаркай, грамадзянкай Расеі Ўладленай Функ (Брусковай).
На ўваходзе ў будынак Менскага гарадзкога суду мяне спынілі міліцыянт і ахоўніца суду, якія паведамілі, што працэс над Эмануілам Зэльцэрам закрыты, і таму прайсьці ў суд мне нельга. У гэты момант перад судом зьявіўся адвакат Зьміцер Гарачка і паведаміў некаторыя падрабязнасьці:
“Для суду падрыхтаваны вялікі пакунак дакумэнтаў, якія, на мой погляд — і гэтак мяркуе мой падабаронны, — цалкам сьведчаць, што ён і Ўладлена Функ (Брускова) не рабілі тут ніякіх злачынстваў. Гэтыя дакумэнты завераныя як мае быць амэрыканскім бокам, і не давяраць ім у мяне няма ніякіх падстаў. Нават калі б Зэльцэр нічога не казаў у судзе, гэтага было б дастаткова, каб пацьвердзіць, што ён не вінаваты ў тым, у чым яго абвінавачваюць”.
Зьміцер Гарачка выказаў журналістам спадзяваньне, што падчас перапынку выйдзе да іх і распавядзе, ці прынялі гэтыя дакумэнты да разгляду. Аднак калі праз гадзіну спадар Гарачка выйшаў да журналістаў, ніякіх падрабязнасьцяў працэсу ён не паведаміў. Адвакат спаслаўся на яшчэ адну падпіску — ужо пра неразгалошваньне ходу працэсу:
“Сказалі, што я нічога ня маю права камэнтаваць. Я — цалкам сур’ёзна. Мне не хацелася б зьмяніць статус у гэтай справе, таму вымушаны падпарадкавацца. Скажу толькі, што абстаноўка на працэсе працоўная, ніхто не парушае Крымінальна-працэсуальны кодэкс”.
Адвакат Зьміцер Гарачка паведаміў, што на судзе абвешчаны перапынак да 31 ліпеня, але прычынаў перапынку не ўдакладніў. Таксама адвакат не назваў прозьвішча прадстаўніка пракуратуры, які падтрымлівае абвінавачаньне. Гэтага не ўдалося даведацца ані ў канцылярыі гарадзкога суду, ані ў прыёмнай старшыні суду Міхаіла Ардзякі. Вядома толькі, што вядзе працэс судзьдзя Дзьмітрый Клімовіч.
Нагадаю, Эмануіла Зэльцэра абвінавачваюць у выкарыстаньні фальшывых дакумэнтаў, выкарыстаньні наркатычных сродкаў, кантрабандзе наркотыкаў і ў камэрцыйным шпіянажы. Сакратарку амэрыканскага адваката Ўладлену Функ абвінавачваюць у выкарыстаньні фальшывых дакумэнтаў. Пра выгляд абвінавачаных у судзе і іх настрой Зьміцер Гарачка сказаў: “Эмануіл Зэльцэр выглядае і трымаецца адпаведна стану здароўя, а Ўладлена — лепш, яна маладзейшая, ёй прасьцей”.
Эмануіл Зэльцэр — грамадзянін ЗША, ягоная сакратарка Ўладлена Функ (Брускова) мае расейскае грамадзянства. Сёньня прадстаўнікоў амбасадаў ЗША і Расеі каля Менскага гарадзкога суду не было. Вядома, што раней прадстаўнікі амбасады ЗША прынамсі двойчы наведвалі Эмануіла Зэльцэра ў ізалятары КДБ (“амэрыканка”), дзе яго трымаюць з 12 сакавіка. “Эмануіл Зэльцэр казаў, што падчас першых допытаў супроць яго ўжывалі фізычную сілу”, — паведамілі з амбасады ЗША пасьля наведваньня Зэльцэра. У сакавіку ў амбасадзе Расеі ў Беларусі ведалі пра затрыманьне КДБ Беларусі грамадзянкі Расеі Ўладлены Функ. Пра тое, ці сустракаліся зь ёй прадстаўнікі амбасады Расеі пасьля арышту, невядома.
Каму аказалася выгаднай увага беларускіх праваахоўных органаў да асобы Эмануіла Зэльцэра і ягонай сакратаркі Ўладлены Функ? Яшчэ да пачатку працэсу журналісты задалі гэтае пытаньне адвакату Зьмітру Гарачку. Адвакат свайго камэнтара ня даў, але параіў журналістам пацікавіцца артыкулам у лёнданскай газэце “Таймс” за 29 ліпеня. Паводле адваката Зьмітра Гарачкі, у гэтым артыкуле “ўсё дакладна пазначана пра ролю Беразоўскага”.
Што ж напісала пра расейскага алігарха-ўцекача “Таймс”?
“Беразоўскі прэтэндуе на палову спадчыны, якая ацэньваецца ў 12 мільярдаў, бо ён і Патаркацышвілі былі дзелавымі партнэрамі, а таксама блізкімі сябрамі”, — гаворыцца ў артыкуле лёнданскай газэты, які прысьвечаны справе Эмануіла Зэльцэра.
Вось наступная цытата адносна Барыса Беразоўскага: “12 сакавіка Зэльцэр і ягоная сакратарка селі на самалёт Беразоўскага і прыляцелі ў Менск, дзе іх арыштавалі”.
Апошняя цытата, дзе згадваецца тое ж прозьвішча, наступная: “Сябры Беразоўскага адмаўляюць, што ён меў нават найменшае дачыненьне да арышту Зэльцэра”.
Да пачатку суду адвакат Зьміцер Гарачка меркаваў, што працэс працягнецца гэты і наступны тыдзень. Пасьля перапынку адвакат устрымаўся ад прагнозаў адносна працягласьці працэсу ў справе Эмануіла Зэльцэра і Ўладлены Функ (Брусковай).