Паводле папярэдніх дадзеных, у склад акруговых выбарчых камісіяў уключаны і прадстаўнікі апазыцыі. Прынамсі, у Магілёўскай вобласьці – 2, у Берасьцейскай – 6, у Гомельскай – 13.
У папярэдняй выбарчай кампаніі чатыры гады таму на 110 акругаў быў толькі 1 прадстаўнік апазыцыі – у Воршы.
“Аднак сёньняшнія лічбы не павінны падманваць, - сказаў “Свабодзе” сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька:
“У нас настолькі нізкі ўзровень уцягненьня палітычных партыяў у выбарчы працэс, што зараз, якія б лічбы не былі, даводзіцца гаварыць пра павялічэньне не ў працэнты, а ў разы. Таму, калі глядзець з пункту гледжаньня звычайнай арыфмэтыкі, дык тут прагрэс заўважны.
Але калі мы паглядзім на якасьць уключэньня – прыкладам, ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і ад прапрэзыдэнцкіх структураў, дык тут ужо дынаміка будзе ў разы наадварот: для іх прэфэрэнцыі, а для нас працэс тармажэньня”.