Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Ўладзімер Арлоў нарадзіўся ў Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.
Днямі яму ўручылі прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».
Закончыў гістфак БДУ, працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.
Дэбютны празаічны зборнік “Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986-м, пасьля чаго выйшлі яшчэ больш за трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Адкуль наш род”, “Ордэн Белай Мышы”, “Час чумы”, “Каханак яе вялікасьці”, “Сланы Ганібала”, “Адкусі галаву вароне”, “Фаўна сноў”, “Паром празь Ля-Манш”.
"Таямніцы полацкай гісторыі" і "Дзесяць вякоў беларускай гісторыі" (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай "Наша Ніва".
Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Ўладзімер Арлоў прапанаваў журналістам “Свабоды” падрыхтаваць перадачу на тэму “Беларуская жанчына: гісторыя, сучаснасьць, будучыня”. Чаму менавіта такую?
– Можа, таму, што ў дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай… А як бяз жартаў, дык жанчына адыгрывае выключную ролю ў гісторыі, культуры, палітыцы кожнага народу. Але я рызыкну сьцьвярджаць: Беларусь – тая краіна, у якой прадстаўніцы цудоўнай нашай паловы найбольш выбітную ролю адыгралі. Больш за тое: магчыма, нават і не было б на палітычнай мапе сьвету цяпер краіны пад назваю Рэспубліка Беларусь, каб не адна зь першых нашых вядомых гістарычных асобаў – дачка полацкага князя Рагвалода, Рагнеда.
Вось давайце сабе на хвіліну ўявім, што ў той шмат разоў апісаны летапісцамі момант, калі Рагнеда ўзяла ўначы ў рукі кароткі меч, каб адпомсьціць соннаму князю Ўладзімеру за спалены Полацак, за забітых Рагвалодавічаў, каб ёй тады не хапіла мужнасьці на такі ўчынак… Тады Ўладзімер ня выслаў бы ў пакараньне жонку з малым князевічам Ізяславам назад на радзіму, тады б Ізяслаў не вярнуўся б у Полацак, а той бы не аднавіў незалежнасьці ад Кіева – і хто ведае, ці існавала б цяпер сапраўды наша дзяржава, наша краіна?
І такіх вось прыкладаў выключнай ролі жанчыны ў жыцьці і лёсе Беларусі вельмі шмат. Прычым яны засталіся ня толькі ў гісторыі. Але мы незаслужана на тое забываемся. Вось я і хачу, каб справядлівыя словы павагі і любові прагучалі ня ўвесну, у сакавіку, а зараз, калі вакол нас столькі мілых, прыгожых, разумных беларусачак. Урэшце, нездарма нашая любая краіна носіць менавіта жаночае імя…