Цана на газ, вышэйшая за 140 даляраў за тысячу кубамэтраў, адаб'ецца на макраэканамічных паказчыках краіны – заявіў сёньня міністар эканомікі Мікалай Зайчанка.
Паводле міністра ў выпадку рэзкага падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты ў “зоне рызыкі” апынуцца 29% беларускіх прадпрыемстваў, рэнтабэльнасьць якіх складае ад 0 да 5%.
Міністар пацьвердзіў, што праект эканамічнага разьвіцьця на наступны год складзены ўрадам, зыходзячы з цаны на газ 140 даляраў. Паводле спадара Зайчанкі менавіта такая цана прагназавалася пры падпісаньні кантракту паміж “Белтрансгазам” і “Газпромам” ў сьнежні 2006 году.
Разам з тым міністар дадаў, што якой цана будзе насамрэч – невядома, бо перамоўны працэс працягваецца. Ён адмовіўся камэнтаваць нядаўнюю заяву пасла Расеі Аляксандра Сурыкава, паводле якога цана газу для Беларусі ў 2009 годзе складзе каля 200 даляраў.