Сёньня ў Нясьвіжы гарэла гарадзкая ратуша.
Журналіст Алесь Белы быў сьведкам здарэньня i расказаў “Свабодзе” што ён пабачыў.
“Агню не было відаць — дым валіў з-пад даху. Бегалі людзі ў архіве. Быў тут і старшыня Нясьвіскага райвыканкаму Макар. Былі яго намесьнікі. Адзін з намесьнікаў нават узьлез на пажарную лесьвіцу.
Паводле папярэдняй вэрсіі выратавальнікаў, у двары ратушы ля сьценаў рэстарацыі, якая тут цяпер працуе, быў распалены мангал, ад якога жарынкі трапілі пад дах. Гэта і выклікала пажар. Калі мы прыехалі, тут ужо было пяць экіпажаў пажарных. Гэтыя выратавальнікі бегалі па даху, залівалі агонь. Пашкоджаньні ёсьць у крамах, у прыватнасьці, у кнігарні. Выратавальнікі вылілі вельмі шмат вады”.
Нясьвіская ратуша — архітэктурны і гістарычны помнік XVI стагодзьдзя. Помнік свабодзе, падараванай гораду Магдэбурскім правам. Да сёньня ратуша застаецца адным з самых высокіх будынкаў у Нясьвіжы. У ёй знаходзяцца архіў Нясьвіскага райспажыўсаюзу, музэйная заля і рэстаран. Да муроў ратушы прымыкаюць былыя гандлёвыя рады, дзе цяпер месьцяцца розныя крамы.
Гэта ня першы выпадак, калі ў Нясьвіжы гараць помнікі даўніны. У 2002 годзе ў ноч з 24 на 25 сьнежня здарыўся пажар у Нясьвіскім замку.
17 ліпеня 2005 году Нясьвіскі замак, а таксам гарадзкая ратуша і Фарны касьцёл з крыптай Радзівілаў былі ўнесеныя ў Сьпіс усясьветнай спадчыны UNESCO.