20-га траўня адвакат Зьміцер Гарачка зноў пабачыўся са сваім падабаронным, грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам, якога 12 сакавіка арыштаваў беларускі КДБ паводле падазрэньняў у падробцы дакумэнтаў.
Вось што адвакат паведаміў Радыё Свабода пра здароўе Эмануіла Зэльцэра:
“Скажам так, што яно не паляпшаецца. Гэта сто адсоткаў. Ён кажа, што пачуваецца ўсё горш, ён гэтак кажа”.
Раней Зьміцер Гарачка паведамляў, што ягонаму падабароннаму не даюць дастаткова лекаў, якія яму прапісалі амэрыканскія дактары. Гэтае становішча не зьмянілася, кажа адвакат:
“Ён па-ранейшаму хацеў бы атрымліваць тое, што яму прапісалі дактары, у якіх ён лячыўся. Але яму не даюць гэтага ў поўным памеры, так ён казаў”.
Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр быў адвакатам грузінскага бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, які памёр нядаўна ў Лёндане. У Менск Эмануіл Зэльцэр прыляцеў нібыта ў справах спадчыны грузінскага алігарха, на якую прэтэндуюць розныя асобы. У КДБ, дзе расьсьледуецца справа Э.Зэльцэра, ад камэнтароў устрымліваюцца. Вядома, што гэтай справе нададзены грыф “дзяржаўная таямніца”. Трымаюць Эмануіла Зэльцэра ў турме КДБ, так званай “амэрыканцы”.
ЗША не аднойчы заклікалі ўрад Беларусі вызваліць Э.Зэльцэра на “гуманітарных падставах”. “ЗША глыбока заклапочаныя станам здароўя амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, якога затрымалі ў Беларусі”, — гаворыцца ў апошняй заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.