Беларускі хэльсінскі камітэт будзе назіраць за выбарамі нават у выпадку байкоту іх апазыцыяй. Пра гэта заявіў новы старшыня арганізацыі Алег Гулак.
“У людзей ёсьць права выбару, і калі нават нехта будзе і байкатаваць, выбары ўсё адно адбудуцца, і мы будзем за імі назіраць. Нашая задача — назіраць і заўважаць хібы і казаць пра іх на ўвесь голас. А высновы будуць рабіць людзі”, — заявіў А.Гулак.