На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы выступіла фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.
Пасьля выступу фэдэральнага канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель на сэсіі ПАРЭ адзін з дэпутатаў ад Нідэрляндаў задаў пытаньне наконт парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, адзінай краіне кантынэнту, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы.
Спадарыня Мэркель выказала сваю заклапочанасьць тым, як разьвіваецца сытуацыя ў Беларусі і заявіла, што трэба знаходзіць шляхі падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі, трэба як мага больш распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, каб людзі, якія сёньня знаходзяцца ў беларускіх турмах паводле палітычных матываў, не адчувалі сябе ў адзіноце.
Спадарыня Мэркель таксама заявіла, што яна ўпэўненая ў тым, што Беларусь стане сябрам эўрапейскай дэмакратычнай сям’і.