Усюды ў гэтым сьвеце пахне палітыкай, нават у парфумэрыі. На жаль. А што ўжо казаць пра такія сусьветныя падзеі, як алімпійскія гульні.
Усе прысутнічаюць
Калі зараз па сьвеце вандруе паходня, запаленая ў Грэцыі, каб падпаліць алімпійскі агонь на Пэкінскім нацыянальным стадыёне 8 жніўня, яе суправаджаюць плоймы паліцыянтаў. На гэтым тыдні дэманстранты спрабавалі перашкодзіць эстафэце з алімпійскім агнём ў Парыжы і Лёндане, пратэстуючы супроць парушэньня чалавечых правоў Кітаем у Тыбэце. Тыбэт і яго праблема зноў апынуліся ў цэнтры сусьветнай увагі. Я за тое, каб так было. Каб людзі ведалі пра Тыбэт і пра кітайскую палітыку ў гэтым паднябесным рэгіёне. Пройдуць гульні ў Пэкіне, і людзі забудуць пра Тыбэт. Як і пра шмат што іншае, што здарыцца ў міжчасе. Але сёньня людзі помняць і ведаюць. І гэта добра. Палітычная вага нейкай праблемы вымяраецца колькасьцю часу, які камэнтатары прысьвячаюць гэтай праблеме на CNN і яшчэ некалькіх тэлевізійных станцыях. На жаль.
Палітыка непазьбежна зьвязаная з мэдыяльнай крывадушнасьцю. Вось, прэзыдэнт Сарказі намякнуў, што Францыя можа падумаць пра байкот кітайскай алімпіяды. А Ангела Мэркель сказала, што ў Пэкін не паедзе. А зноў жа брытанскі прэм’ер-міністар і амэрыканскі прэзыдэнт сказалі, што паедуць. Журналісты перадаюць і камэнтуюць.
Калі б магутныя гэтага сьвету сапраўды хацелі дапамагчы Тыбэту, яны наўпрост абумовілі б рашэньне даверыць арганізацыю гульняў Кітаю ад таго, ці будуць шанавацца правы чалавека ў Тыбэце. А так, як той казаў, позна мяняць коней на пераправе. Усе там будуць, нават калі і не купяць квітка на самалёт. Але да 8 жніўня мы пабачым на экранах яшчэ шмат палітычных жэстаў. Наогул — крывадушных.
Жэст Казакевіча
У 1980 годзе былі сумнавядомыя летнія алімпійскія гульні ў Маскве. На знак пратэсту супроць савецкай інтэрвэнцыі ў Афганістане больш за 60 краінаў адмовіліся пасылаць у Маскву сваіх спартоўцаў (між іншым, ЗША, Канада, Японія, Заходняя Нямеччына). Яшчэ іншыя (Францыя, Вялікабрытанія) рашэньне ехаць ці ня ехаць пакінулі спартоўцам.
Я помню гэтую алімпіяду — як і цэлая Польшча, якая была савецкім сатэлітам і паслала сваіх спартоўцаў на спаборніцтвы — дзякуючы аднаму нечаканаму эпізоду ў мужчынскім конкурсе скокаў з шастом (тады, мабыць, жанчыны яшчэ не скакалі). Пад канец у конкурсе засталіся паляк Уладзіслаў Казакевіч і расеец Канстанцін Волкаў. Паляк узяў вышыню 5.68 м зь першага разу, расеец з трэцяга. Калі паляк рыхтаваўся да скоку на вышыні 5.74 м, публіка пачала жахліва голасна сьвістаць. Казакевіч за першым разам ня ўзяў вышыні. Але за другім разам яму ўдалося. Тады ён адвярнуўся да публікі і паказаў ёй вульгарны жэст, які сёньня паўсюдна на сьвеце вядомы як „жэст Казакевіча” — сагнуў правую руку ў локцю і ў згіб паклаў запясьце левай. Маўляў, бачылі „кузькіну маць”? Волкаў не адолеў вышыні 5.74. А Казакевіч, пад несьціханы сьвіст савецкай публікі, за другім разам пераскочыў 5.78 м, ўстанаўляючы тадышні сусьветны рэкорд. Спрабаваў яшчэ ўзяць 5.82 м, але беспасьпяхова. Публіка ўвесь час не пераставала сьвістаць.
Што і казаць, Казакевіч стаўся польскім нацыянальным героем, хоць не для польскай улады. Савецкі амбасадар у Польшчы запатрабаваў, каб у Казакевіча забралі залаты мэдаль за абразу публікі. Афіцыйная Варшава апраўдвалася, што, маўляў, ад спартовага высілку ў Казакевіча наступіла сутарга мышцаў. Інцыдэнт з Казакевічам, які проста знэрваваўся ад сьвісту і спрабаваў разрадзіць свае эмоцыі такім жэстам, набраў для палякаў важнага палітычнага значэньня ў эпоху савецкага таталітарызму. Бо быў гэта першы такі выпадак, каб хтось з „братняга лягеру” асьмеліўся на міжнародным форум — а дзякуючы тэлебачаньні, фактычна на сусьветным — выказаць так яскрава свае адносіны да савецкіх таварышаў.
Сам Казакевіч потым, калі ўжо было можна свабодна гаварыць, прызнаўся, што і ня думаў рабіць ніякай палітычнай дэманстрацыі ў Маскве — проста ў яго ня вытрымалі нэрвы, і ён не паўстрымаўся ад хуліганскай выхадкі.
Дый на польскага нацыянальнага героя Казакевіч ня надта цягнуў. У 1985 годзе выехаў у Заходнюю Нямеччыну, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Пасьля атрыманьня нямецкага грамадзянства, некалькі разоў выступаў на спаборніцтвах пад нямецкім сьцягам, але ўжо безь міжнародных посьпехаў.
А менш за год таму Казакевіч „прадаў” свой жэст Мамоне. Яго можна было пабачыць у польскім тэлебачаньні ў рэкляме леку ад болю суставаў. Сюжэт рэклямы такі — Казакевіч спрабуе зрабіць свой славуты жэст, але ня можа, бо яму дакучаюць суставы. А вось, выпіўшы лек — адчувае сябе нанава маладым і паказвае „кузькіну маць” з такой самай энэргіяй, як амаль 30 год таму ў Маскве.
Пытаньне дня
Ці можна прадаць жэсты салідарнасьці з Тыбэтам? Мне ўжо сёньня страшна думаць пра ўсе тыя сюжэты, дзе алімпійскі агонь і будыйскіх манахаў можна было б выкарыстаць для рэклямы крэмаў і шампуняў з Парыжу і Лёндану.