Пасол Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын прызнаў наяўнасьць праблемаў зь філіялам канцэрну “Белнафтахім” у Літве ў сувязі з амэрыканскімі санкцыямі.
Пасол паведаміў, што 4 вядучыя банкі Літвы адмовіліся ад абслугоўваньня апэрацый канцэрну, і давялося зьвярнуцца да слабага банку.
Летась праз літоўскае прадстаўніцтва “Белтнафтахім” было прададзена прадукцыі на 380 мільёнаў даляраў.
На думку старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, гэтая сытуацыя пацьвярджае, што многія краіны зьяўляюцца “сатэлітамі ЗША”. Паводле Пракаповіча, “усе балтыйскія краіны сьвята выконваюць патрабаваньні ЗША, нават калі яны незаконныя”. Старшыня Нацбанку лічыць, што сёньня галоўнае – каб Эўразьвяз не далучыўся да санкцый ЗША.