1 красавіка — Дзень сьмеху. “Што вам падаецца найбольш сьмешным у жыцьці ў Беларусі?”
Спадар: “У жыцьці ўсё сьмешна!”
Спадар: “Безумоўна — улада”.
Спадарыня: “На кожным кроку можна знайсьці сьмешнае”.
Спадар: “Самае сьмешнае: працуем, працуем, а заробкаў амаль не відаць”.
Спадар: “ Само жыцьцё сьмешнае, “бацька” сьмешны”.
Спадар: “Усё сьмешнае — няма нідзе праўды”.
Спадарыня: “Я думаю, што самае сьмешнае, калі сустракаесься зь сябрамі. І ўсе расказваюць жарты — і сьмешна, і добра на душы. Некаторыя людзі бываюць сьмешнымі”.
Спадар: “Сьмешнымі лічу выказваньні беларускага тэлебачаньня пра наш эканамічны цуд. Цуд нібыта ёсьць, а ў кішэні пуста”.
Спадарыня: “Сьмешна тое, што мы ня можам жыць правільна на гэтым сьвеце, а жывём як ваўкі. Ня любім адзін аднаго. Гэта сьмешна і непрыемна”.
Спадарыня: “У мяне асабіста сьмешнага мала”.
Спадар: “А што ні дзень, то сьмешна”.
Спадарыня: “ Самае сьмешнае, што мы яшчэ жывём”.
Спадар: “Сьмяшней ня ведаю, дзе можа быць — хіба толькі ў Кіргізіі. Асабліва для пэнсіянэраў. Ці, можа, у Таджыкістане. У нас ужо сьмяшней ня трэба. Возьмем так званы пражытковы мінімум. Напісаў некалі чыноўнік яго, толькі не пазначыў, што на шкарпэткі, што на лазьню, што на мыла. Гэтага не расьпісалі. Ужо пазначылі б, што адны шкарпэткі на год, адны трусы — на два гады”.
Спадарыня: “Усё жыцьцё — гэта гумар”.
Спадар: “Само жыцьцё сьмешнае: ня ведаеш, каму верыць. Такі вось жыцьцёвы сьмех”.
Спадарыня: “ Цэны на ўсе тавары сьмешныя. Цэны на ўсё высокія, а пэнсія ў мяне — 130 тысяч. Вясёлага мала”.
Спадар: “Сьмешна, што мы тут, у Беларусі, жывём”.
Спадарыня: “Працавала, працавала — ажно сорак два гады. А мне далі пэнсію 270 тысяч беларускіх рублёў”.